Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы, мы – не беларусы

Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы, мы – не беларусы

9 лютага 2022, 22:07 Мова 94
Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы,  мы – не беларусы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за развіццё ў грамадстве беларускай мовы, каб людзі яе добра ведалі, таму што менавіта гэтая мова адрознівае беларускую нацыю ад іншых. Аб гэтым ён заявіў 25 студзеня на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Вы ведаеце, дзякуючы гэтым нашым вар’ятам бчб-шным, мы, адмятаючы ўсё, як кажуць, выплюхнулі і дзіця. Беларуская мова, родная беларуская мова, – сказаў Прэзідэнт. – Вы павінны разумець, нешта, што нас адрознівае ад іншых – гэта ёсць беларуская мова. Нам не трэба ад гэтага адыходзіць. Нам трэба падумаць аб тым, каб кожны беларус ведаў. Няхай, так склалася, што гэта наша руская мова. Але руская мова нас не адрознівае ад іншых. Дапусцім, ад рускіх. А беларуская мова адрознівае ад іншых”.

“Руская мова – мы і так ведаем яе лепш, чым бела-рускую. Так склалася. Але ўжо следам і падцягвацца трэба да рускай мовы, следам павінна ісці родная беларуская мова, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Нельга забываць сваю мову. Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы,  мы – не беларусы. І руская мова, і беларуская мова – гэта наша. Але беларускую мову, мы яе не насаджаем, але мы будзем імкнуцца да таго, каб кожны беларус мог размаўляць на беларускай мове. І няма тут нічога антырасійскага і гэтак далей”.

“Але мы пад уражаннем жніўня 2020 года пачалі неяк выплюхваць з гэтай вадой каламутнай… І дзіця можам выплюхнуць. Гэта ні ў якім выпадку не павінна быць. І моладзь гэта нармальна разумее”, – заўважыў Прэзідэнт.

Ён таксама акцэнтаваў увагу, што размова абсалютна не ідзе аб нейкай мяккай беларусізацыі. “Палітыкі ў мяне няма мяккай беларусізацыі. Гэта глупства поўнае, выдумка”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў моўным пытанні не павінна быць нейкіх шуму і гвалту, як у часы нацыяналістаў у 90-я гады XX стагоддзя. “Гвалту было шмат, а карысці мала”, – заўважыў ён.

Сваё слова ў гэтых адносінах павінны сказаць і вучоныя, прадстаўнікі сферы адукацыі, дадаў кіраўнік дзяржавы.

Кар. БЕЛТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"
Мова

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

7 сакавіка 2026, 22:3915
Далучайцеся да нас