Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рэдактарам “Краязнаўчай газеты” прызначаны Максім Гальпяровіч

Рэдактарам “Краязнаўчай газеты” прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:54 Выданні 366
Рэдактарам “Краязнаўчай газеты” прызначаны Максім Гальпяровіч

Выйшаў з друку першы сёлетні нумар “Краязнаўчай газеты”. І выхад яе, вядома ж, парадаваў усіх краязнаўцаў Беларусі, настаўнікаў, музейных работнікаў і бібліятэкараў. Таму што лёс газеты напрыканцы 2021 года  “трымаўся на валаску”. Ды яшчэ ад каронавіруса раптоўна памёр яе цудоўны былы рэдактар Уладзімір Пучынскі. І вось з Менска прыйшла прыемная вестка – галоўным рэдактарам “Краязнаўчай газеты” прызначаны гісторык Максім Гальпяровіч, які добра ведае нашу гісторыю, краязнаўства і тых асобаў, якія пішуць і даследуць Беларусь. Ды і вопыт у яго вялікі, тым больш, што Максім Гальпяровіч пэўны час рэдагаваў “Беларускі гістарычны часопіс”.

У першым нумары “Краязнаўчай газеты” Максім Гальпяровіч выступіў з артыкулам, у якім паабяцаў “Краязнаўчую газету” зрабіць больш разнастайнай. А што датычыць тэм, то адной з магістральных тэм газеты сёлета стануць “Навука і краязнаўства”, “Месцы памяці”, “Краязнаўцы і Вікіпедыя” і іншыя.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас