Home
Культура

Браты і сёстры шчодра дзеляцца літаратурнымі і спеўнымі талентамі

Браты і сёстры шчодра дзеляцца літаратурнымі і спеўнымі талентамі

На цудоўнае Каляднае падарожжа з калядкамі з Украіны, Грэцыі, Іспаніі, Аргентыны, Грузіі, Беларусі і іншых краін запрасіў гасцей хор “Пілігрымы” менскага прыходу св. Вольгі. Выдатна кіруе хорам кандыдат мастацтвазнаўства Любоў Шпакоўская. Вечарына прайшла  11 студзеня ў памяшканні дабрачыннага фонду св. Еўфрасінні Полацкай у Менску, дзе ўжо традыцыйнымі сталі лекцыі па беларускай культуры і гісторыі, і іншыя імпрэзы.

Хор “Пілігрымы” вядзе актыўную духоўна-асветніцкую дзейнасць: спявае ў час набажэнстваў, удзельнічае ў дабрачынных канцэртах. Мэта хору – захаванне і развіццё традыцый духоўнага спеўнага мастацтва беларусаў.

“Добры вечар табе, пане гаспадару.

Радуйся, ой радуйся, зямля,

Сын Божы нарадзіўся!”

 

Літаратурныя пераклады песень з іншых моваў на беларускую стварылі Алена Міхаленка, Наталля Васілевіч, Алег Хаменка і іншыя. Госці вечарыны атрымалі ў падарунак нотны зборнік калядак розных народаў, прысвечаны хрысціянскім спеўным традыцыям розных народаў свету. У выкананні вядомага актора Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) прагучалі знакамітыя вершы Барыса Пастарнака і Ларысы Геніюш, прысвечаныя нараджэнню Хрыстову. Захапленне ў слухачоў выклікалі таксама французскія, польскія і сербскія калядныя песні.

На святочнай вечарыне, арганізаванай сумесна з хорам ” Пілігрымы”, выступіла з чытаннем сваіх вершаў, прысвечаных Калядам, паэтэса і пісьменніца Алена Міхаленка. На заканчэнні праграмы прагучала песня “Беларусы” на вершы А. Міхаленкі (муз. Л. Шпакоўскай).

“Па дарогах зямлі любім мы вандраваць.

Бачыць мора і горы цікава.

Ды вяртаемся ў край, дзе любілі чытаць,

Дзе дом родны і добрыя справы.

 

Беларус беларуса падтрымае ў скрусе,

Хлеба-солі дасць брату, пачастуе гарбатай.

У свята знойдзе хвілінку праспяваць “Купалінку”,

Ды памоліцца Богу, каб падаў дапамогу.”

 

Нягледзячы на розныя жыццёвыя праблемы, браты і сёстры адорваюць адзін аднаго цяплом, дораць радасць сваімі літаратурнымі і спеўнымі талентамі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Previous article УЛАДЗІМІР БАРЫСЕНКА. ЛЕГЕНДА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ
Next article Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202115
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515