Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ірландская мова стала працоўнай ва ўстановах Еўрасаюза

Ірландская мова стала працоўнай ва ўстановах Еўрасаюза

11 студзеня 2022, 20:54 Мова, У свеце 62
Ірландская мова стала працоўнай ва ўстановах Еўрасаюза

З 1 студзеня 2022 года дакументы ЕС павінны будуць перакладацца і на ірландскую (гэльскую) мову.

 

Ірландцы далучылася да структур цяперашняга Еўрасаюза яшчэ ў 1973 годзе, але толькі з 1 студзеня 2022 года іх нацыянальная мова атрымлівае паўнавартасны статус працоўнай мовы, паведамляе агенцтва DPA.

Усе дакументы Еўрасаюза цяпер павінны будуць перакладацца таксама і на ірландскую. У Ірландыі ў гэтым бачаць магутны стымул для адраджэння і развіцця ірланд-скай мовы.

Наданне ірландскай такога статусу запатрабавала шматгадовай арганізацыйнай падрыхтоўкі.

За пяць гадоў колькасць супрацоўнікаў ва ўстановах ЕС, якія валодаюць ірландскай, вырасла з 58 да 170, а ў 2022 годзе павінна дасягнуць 200.

Выдаткі на пісьмовы і вусны пераклад аплачваюцца з бюджэту ЕС, на што Ірландыя таксама робіць унёскі.

Забеспячэнне магчымасці для прадстаўнікоў краін-членаў Еўрасаюза выкарыстоўваць родную мову як працоўную каштуе ў год амаль 350 млн еўра, што складае каля 0,2% ад агульнага бюджэту. Пераклад на 24 афіцыйныя мовы ЕС забяспечваюць каля 2000 перакладчыкаў.

Ірландская – адна з кельцкіх моў, яна лічыцца першай афіцыйнай мовай Ірландыі. Паводле ацэнак, агульная колькасць яе носьбітаў – каля 1,6 млн чалавек, аднак толькі 70 тысяч выкарыстоўваюць ірландскую ў штодзённым жыцці.

Раёны Ірландыі з кампактным пражываннем носьбітаў ірландскай, якія знаходзяцца пераважна ў заходняй частцы краіны, атрымалі назву Гелтахт.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас