Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З любоўю да Купалаўскай бібліятэкі

З любоўю да Купалаўскай бібліятэкі

4 студзеня 2022, 20:14 Культура 43
З любоўю да Купалаўскай бібліятэкі

25 снежня споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Уладзіславы Францаўны Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы і першага дырэктара прысвечанага яму музея ў Менску, ініцыятара музеефікацыі Вязынкі, Ляўкоў, ушанавання памяці паэта на Беларусі і ў замежжы.

Уладка, цёця Уладзя, Уладзіслава Францаўна, Купаліха – так яе называлі пры жыцці. А яшчэ Уладзіслава Францаўна вельмі любіла вёску Вялікая Кракотка на Слонімшчыне. Справа ў тым, што ў вёсцы Вялікая Кракотка ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы (ТБШ) вясковая моладзь заснавала  бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра беларускага народа.

Вялікую дапамогу ў рабоце бібліятэкі аказала менавіта жонка Янкі Купалы Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Жывучы ў Менску, цёця Уладзя амаль кожны месяц прысылала ў бібліятэку пісьмы, бандэролі і пасылкі з кнігамі і альбомамі. У 1951 годзе Уладзіслава Францаўна ўпершыню наведала Вялікую Кракотку, а ў 1957 годзе прымала ўдзел у святкаванні 30-годдзя бібліятэкі. Сустрэчы з гэтай жанчынай былы дырэктар Вялікакракоцкай сельскай бібліятэкі імя Янкі Купалы Аляксандр Жыткевіч (у 1999 годзе яго не стала)  заўсёды ўспамінаў з вялікім хваляваннем, радасцю і цеплынёй. Яна была вельмі задаволена, што бібліятэка на Слонімшчыне носіць імя Янкі Купалы. Дзякуючы цёці Уладзі, для бібліятэкі прыслалі свае кнігі з аўтографамі Міхась Лынькоў, Аркадзь Куляшоў, Андрэй Макаёнак і многія іншыя дзеячы нацыянальнай літаратуры.

Купалаўская бібліятэка ў вёсцы Вялікая Кракотка праіснавала 80 гадоў. Яна перажыла ўсе войны і рэпрэсіі, а вось сённяшні час, на вялікі жаль,  перажыць не змагла. Яе закрылі ў 2007 годзе, а сёлета ліквідавалі і сам будынак бібліятэкі. Калі б сёння жыла Уладзіслава Францаўна, то, мажліва, гэтага не здарылася б.

Сяргей ЧЫГРЫН.

На здымку: Уладзіслава Францаўна выступае на 30-годдзі Вялікакракоцкай бібліятэкі, 1957 г.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас