Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Папа Рымскі заклікаў да дыялогу і міру

Папа Рымскі заклікаў да дыялогу і міру

4 студзеня 2022, 20:30 Грамадства 28
Папа Рымскі заклікаў да дыялогу і міру

У сваім калядным пасланні Папа Францішак заклікаў да вырашэння ўсіх канфліктаў праз дыялог і да трывалага міру.

 

Папа Францішак сказаў, што Бог паказаў нам шлях сустрэч і дыялогу, які з’яўляецца адзіным спосабам вырашэння канфліктаў на карысць усіх.

– Здаецца, што гэта ніколі не скончыцца. Мы іх амаль не заўважаем. Мы прызвычаіліся. Нам пагражае тое, што мы перастанем чуць крыкі болю ды адчаю нашых братоў і сясцёр.

Папа Францішак згадаў Блізкі Усход, Паўночную Афрыку, Судан, Украіну і М’янму, дзе, як ён нагадаў, хрысціяне падвяргаюцца пераследу. Ён папрасіў дапамогі ў пераадоленні пандэміі, для суцяшэння хворых, жанчын, а таксама надзеі для дзяцей і моладзі, якія пацярпелі ад гвалту.

Ён заклікаў вызваліць усіх зняволеных і палітвязняў, а таксама праявіць міласэрнасць да мігрантаў і бежанцаў.

– Дзіця з Бэтлеема, зрабі так, каб найхутчэй вярнуліся дадому шматлікія ваеннапалонныя нядаўніх канфліктаў, цывільныя і вайскоўцы, а таксама зняволеныя па палітычных матывах. Не пакідай нас абыякавымі перад абліччам цяжкай сітуацыі, у якой апынуліся мігранты, бежанцы і перасяленцы. Іх вочы просяць нас не адварочвацца, не адмаўляць у чалавечнасці, якая нас аб’ядноўвае, зрабіць іх гісторыі нашымі ўласнымі і не забываць пра іх трагедыі, – сказаў Папа Францішак.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас