Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фотаальбом Міколы Арочкі

Фотаальбом Міколы Арочкі

28 снежня 2021, 23:26 Выданні 65
Фотаальбом Міколы Арочкі

У выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет кніга шаноўнага Сяргея Чыгрына “Дзяліў трывогу і настрой (Мікола Арочка на фотаздымках)”. Фотаальбом прысвечаны жыццю і творчасці доктара філалагічных навук, паэта і літаратуразнаўца і перакладчыка Міколы Арочкі (1930-2013). Наклад кнігі 50 асобнікаў.

Фундатар выдання – жонка пісьменніка Марыя Іванаўна Арочка… Фотаздымкі альбома – з прыватных архіваў Марыі Арочкі, Сяргея Чыгрына, Адама Мальдзіса, Міхася Скоблы, Алеся Бельскага, Віктара Шніпа, Анатоля Вераб’я, Сцяпана Лаўшука, беларускага Дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

На вокладцы альбома надрукавана “Балада Міколы Арочкі”, якую напісаў шаноўны Віктар  Анатольевіч Шніп. Карэктар літаратурна мастацкага выдання – Алена Спрытніч. Вёрстка Ларысы Гарадзецкай. Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі. Альбома ўжо няма ў продажы. Яго мажліва набыць у Марыі Іванаўны Арочкі… Спадзяюся, што альбом будзе перавыдадзены.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, журналіст-фрылансер.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас