Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Уладзімір Барысенка. ЗАПАВЕТЫ ДЗЕДА ІЛЛІ

Уладзімір Барысенка. ЗАПАВЕТЫ ДЗЕДА ІЛЛІ

22 снежня 2021, 07:31 Культура 38
Уладзімір Барысенка.  ЗАПАВЕТЫ ДЗЕДА ІЛЛІ

– 1 –

 

Калі табе аднойчы будзе цяжка –

жаданае палёгкі не чакай,

на дапамогу, найперш, Бога пазаві,

цярпець вучыся, гэта момант важкі,

шмат каму горай – вось што ты ўяві.

 

–  2 –

 

Калі і ў цяжкасці  адчуеш сябе лёгка –

не радуйся занадта, не святкуй,

ды з асцярогай сваю лёгкасць успрымай,

нікому не рабі, ўнучок мой, горка,

пра дабрыню і боль чужы не забывай.

 

–  3 –

 

Калі пашле Ўсявышні мора  шчасця –

запомні, што ад лішку можна лопнуць,

з тым падзяліся, у каго і кропелькі няма,

тады тваё найсаладзейшае  прычасце

па  целе шчодра разальецца нездарма.

 

– 4 –

 

Калі з жанчын хто ці з сяброў тваіх

табе аднойчы здрадзіць “выпадкова” –

не высвятляй прычыны ты і ўмовы,

ніколі не вяртайся больш да іх

і ні адзінаму не вер іх болей слову.

 

– 5 –

 

Калі зайздроснікі пачнуць тапіць  цябе,

каб утрымацца 

                       на сумніўных хвалях славы –

дапамажы, каб лепей месца падабралі,

бо яны ў ім тапіць будуць сябе –

ушчэнт аб скалы разаб’юць іх тыя хвалі.

 –  6 –

 

Калі ў мінулым –  кількі, лівер ды  халва,

а на стале тваім – што толькі пажадаеш, 

дзяліся, помнячы вясковыя прысмакі,

адзін з’еш хоць вала – адна хвала,

схадзі ў гарод, зірні, як расцвілі там макі…

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас