Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Скарбы Лідчыны

Скарбы Лідчыны

15 снежня 2021, 21:36 Культура 66
Скарбы Лідчыны

Намаганнямі дзяржаўнай установы “Лідскі гісторыка-краязнаўчы музей” і рэдакцыі газеты “Наша слова” ў Лідзе заснавана каляндарная серыя “Скарбы Лідчыны”. У гэтай серыі выйшаў з друку першы каляндар на 2022 год. Ён прысвечаны заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі мастаку Уладзіміру Мурахверу (1931-2017).

Уладзімір Мурахвер нарадзіўся на Украіне. Скончыў Ташкенцкае мастацкае вучылішча, Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай па спецыянальнасці “Мастацкая кераміка, мастацкая апрацоўка шкла”. У 1959 годзе Уладзімір Мурахвер пераехаў у горад Бярозаўку Лідскага раёна, дзе і пражыў усё астатняе жыццё.

Лідская каляндарная серыя “Скарбы Лідчыны” заснована з мэтай папулярызацыі дзеячоў мастацтва і мастацкіх твораў, якія суправаджаюць жыхароў Лідчыны і ўпрыгожваюць іхняе жыццё на працягу сямі стагоддзяў. Гэта архітэктура, скульптура, жывапіс, ману-ментальнае, сакральнае, прыкладное, інсітнае і тапіярнае мастацтва. На працягу стагоддзяў з Лідчынай былі звязаны многія выдатныя творцы нашай зямлі, тут захоўваюцца ўнікальныя, але мала вядомыя творы мастацтва мінулых часоў. Тут жывуць і працуюць дзясяткі сучасных творцаў. Тут кожны год праходзяць дзясяткі мастацкіх выставаў. Лідскія мастакі далі свету мноства выдатных твораў, з якіх можна сабраць не адзін альбом. Каляндарная серыя мае выступаць пралогам да такіх альбомаў. Серыя будзе папулярызаваць і юныя таленты, выкарыстоўваць творы навучэнцаў мастацкіх школ і студыяў.

Выданне календара – адзін з апошніх праектаў, якія сёлета рэалізоўваліся з удзелам газеты “Наша слова”. Яшчэ павінны выйсці літаратурныя альманахі “Стольны град” № 2 (Наваградак), “Ад лідскіх муроў” № 10. І ўсё.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3215
Далучайцеся да нас