Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Пра што папрасіла Меркель у апошнім відэазвароце на пасадзе канцлера

Навіны Германіі. Пра што папрасіла Меркель у апошнім відэазвароце на пасадзе канцлера

14 снежня 2021, 22:54 У свеце 21
Навіны Германіі. Пра што папрасіла Меркель у апошнім відэазвароце на пасадзе канцлера

В.а. канцлера ФРГ Ангела Меркель у апошні раз на пасадзе кіраўніка ўрада звярнулася да грамадзян краіны з відэазваротам і заклікала іх прышчапляцца ад COVID-19

– Сёння я ў апошні раз звяртаюся да вас такім чынам. Першы адбыўся больш за 15 гадоў таму, – адзначыла Меркель, нагадаўшы, што ўсяго было запісана больш за 600 яе відэазваротаў. Першы быў размешчаны ў чэрвені 2006 года перад чэмпіянатам свету па футболе ў Германіі. Тады Меркель пажадала вялікага спартыўнага свята краіне і яе грамадзянам.

– Асабліва каштоўнае значэнне для мяне падкаст меў у часе пандэміі, якая доўжыцца ўжо амаль два гады. Мы на піку гэтай чацвёртай хвалі знаходзімся ў вельмі сур’ёзнай сітуацыі, у некаторых раёнах нашай краіны яе можна назваць нават драматычнай, – канстатавала в.а. канцлера. Яна нагадала пра перапоўненыя аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, пра тых, хто памёр з-за наступстваў захворвання.

– У нас у выглядзе эфектыўнай і надзейнай вакцыны ёсць у руках ключ. Я настойліва прашу вас паставіцца сур’ёзна да падступнага віруса. Новы варыянт “амікрон”, відавочна, яшчэ больш заразны, чым папярэднія штамы, – заявіла Меркель. – Вакцынуйцеся! Без розніцы, ці будзе гэта першая прышчэпка, ці паўторная, – заклікала яна, адзначыўшы, што “любая прышчэпка дапамагае”, як мінімум абараняе ад цяжкіх наступстваў. В.а. канцлера падзякавала тым грамадзянам, якія выконвалі правілы і абмежаванні, каб перамагчы каранавірус.

Меркель будзе выконваць абавязкі канцлера да 8 снежня. У гэты дзень Бундэстаг прагаласуе па кандыдатуры Олафа Шольца як яе пераемніка на пасадзе кіраўніка ўрада і тады ж прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер прызначыць членаў новага кабміна.

.

Паводле СМІ.

 

Меркель пакідае пасаду канцлера. У Берліне прайшла цырымонія развітання

2 снежня ў сталіцы ФРГ адбылася цырымонія развітання з канцлерам Ангелай Меркель, якая 16 гадоў узначальвала ўрад Германіі, а цяпер пакідае пасаду.

Урачыстая цырымонія Grosser Zapfenstreich прайшла ва ўнутраным дворыку Міністэрства абароны Германіі ў Берліне. Гэта традыцыйная вайсковая ўрачыстасць, якой у Германіі ўшаноўваюць вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, што пакідаюць пасады. Цырымонія лічыцца найвялікшым выказваннем павагі да цывільнай асобы з боку вайскоўцаў.

Традыцыя бярэ пачатак у XVI ст. Канцлеры Германіі ўдастойваюцца ёю з 1998 года, калі Гельмут Коль падаў у адстаўку з пасады кіраўніка ўрада. Цырымонія заўсёды адбываецца ўвечары і складаецца з некалькіх музычных кампазіцый, у тым ліку гімна і марша. Акрамя таго, традыцыйна запальваюць факелы.

На цырымоніі, якая праходзіла ў абмежаваным фармаце праз COVID-19, аркестр Бундэсвера выканаў некалькі кампазіцый, выбраных самой Меркель.

Меркель застаецца выканаўцай абавязкаў канцлера, пакуль яе пераемнік, сацыял-дэмакрат Олаф Шольц, не прыме прысягу на наступным тыдні. Яна пажадала яму і яго новаму ўраду “ўсяго найлепшага, удачы і вялікіх поспехаў”.

Цырымонія праходзіла пры святле паходняў і суправаджалася, у прыватнасці, маршам вайскоўцаў у параднай форме.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Далучайцеся да нас