Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Высяленне – не развітанне з ТБМ

Высяленне – не развітанне з ТБМ

7 снежня 2021, 19:51 ТБМ 27
Высяленне – не развітанне з ТБМ

Шмат сяброў і актывістаў сабраліся 27 лістапада на талаку на менскай сядзібе ТБМ, каб упарадкаваць  і адвезці на перазахаванне рэчы Таварыства беларускай мовы, мэблю, кнігі да тых часоў, пакуль можна будзе працягнуць дзейнасць у новых умовах.

Развітанне з сядзібай ТБМ на вул. Румянцава, 13 нагадала пра лепшыя часы дзейнасці арганізацыі – сходы, сустрэчы з пісьменнікамі, шматлікія імпрэзы: канцэрты, гістарычныя лекцыі і прагляд фільмаў, тапанімічныя семінары, моўныя канферэнцыі, прэзентацыі кніг. І яшчэ пра тое, што мы – адзіная сям’я.

Пры пераездзе на новае месца жыхарства сям’я не губляецца, а застаецца сям’ёй. Той, хто прыйшоў сённня на тала-ку ў сядзібу ТБМ, адчуў, што калісьці пераймаў досвед, веды і традыцыі , любоў да Беларусі, ад тытанаў духу і геніяў нацыі – Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Радзіма Гарэцкага, Анатоля Грыцкевіча, Леаніда Лыча, Вольгі Іпатавай і іншых, якія прамаўлялі ў гэтай сядзібе. Праводзіў заняткі гістарычнай школы ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў, выступаў прафесар Алесь Краўцэвіч.

Тут гучалі спевы Алега Хаменкі, Змітра Вайцюшкевіча, Сяржука Доўгушава, Таццяны Грыневіч, Эдуарда Акуліна і іншых таленавітых артыстаў і музыкаў.

– Мілая сэрцу сядзіба на Румянцава!- адазвалася Людміла Дзіцэвіч. – Больш за 25 га-доў маёй сумленнай працы тут прайшло. Адказны сакратар, намеснік, першы намеснік стар-шыні, кіраўнік Школы асобаснага росту “ШАР” … А ў сэрцы жыве ўпэўненасць, што гэтае высяленне для таго, каб уся-ліцца ў больш прасторнае памяшканне, бо тут ужо было цесна беларускамоўным людзям. Рада за талаку!

Тэбээмаўцы будуць разам і надалей па жыцці, бо з’яднаныя адзіным духам. Адчуваецца падтрымка хрысціянскіх супольнасцяў, сяброў і братоў, якія прыйшлі на дапамогу ТБМ, і многіх неабыякавых людзей. 8 снежня адбудзецца сход актыву арганізацыі, каб абмеркаваць далейшую дзейнасць.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

Уладзімір Барысенка

 

НА ЛІКВІДАЦЫЮ ТБМ

                 

 – 1 –

 

Здымаць хітон з мяне не давядзецца – 

да самых костачак я  лёну не насіў,

я тое апранаў, што давядзецца,

кап’ём ні траў, ні сэрцаў іншых не касіў.

Па ўзросту коску лёгкую, “пяцёрку”,

за бульбу дзед калісь суседскую прыдбаў.

“Здаецца, цягнеш ты ўжо на “сямёрку”,

а мо ў “дзявятку” цэліш”, – шуткаваў.

 

– 2 –

 

Мне выбіраць вароты не прыйшлося –

не капітан, і не суддзя, не меў я праў,

ды  Шкрэда замяніць раз давялося,

ну а ў атацы, знама справа,  забіваў.

Не трэба, мама, не глядзі, не трэба –

касцюм і  гальштук  так і не прыдбаў

хапала толечкі ў “Кубінцы” на абеды,

парой на піва, аб сябрах я болей дбаў…

 

– 3 –

 

Я ж уставаў са Словам, Словам кляўся –

хіба пачатак іншы ў жыцці ёсць?

За Слова да апошняга змагаўся

і разумеў: на дзіўным  свеце толькі госць.

Хіба ж гасцей у нас так лоўка сустракаюць:

кап’ём адточаным – пад левую рабрыну,

вада з крывёй пад рогат выцякаюць

у затравелую, з кустоўнікам, лагчыну.

 

 – 4 –

 

Як трэба жыць –  ніхто ў мяне  адказу не даб’ецца,

паказваў моўчкі, як не трэба, гаварыў,

ды  мне  хітон, што чорнай  байкаю завецца,

краяць не там, не так, як я таго  прасіў.

Якія ж з вас лякальшчыкі, пілаты?!

Смяшней прыдумаць нават цяжка і дурней,

дабро, кароткая хоць байка, і салдатам

булён варыць куды прасцей з маіх касцей.

 

– 5 –

 

Падсілкаваліся, у рэшце рэшт,  булёнам?!

Я спадзяюся, што на ўсіх яго хапіла,

міраструменіць над лагчынаю ікона,

яна і мёртваму дае змагацца сілу.

Што, не засквараны адвар не ўсім па густу,

яго не вельмі то ўспрымае кроў свая?

Маёй застаўся толькі  вельмі сціплы  згустак,

як вам, пілаты і салдаты, кроў мая?..

 

– 6 –

 

Яна вам замяніла моцны воцат –

айца напою са свінцовых чыгуноў,

які на скрыпцы правяраў на моцнасць Моцарт,

ды гэты твор ніхто з вас так і не знайшоў.

Нямужнасць вашую і вашую нямудрасць

ні байкай новай, ні хітонам не прыкрыць,

і не ўявіць цярпенне, годнасць, мужнасць,

якое Слова, як, дзе, колькі  будзе жыць.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Далучайцеся да нас