Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Спыніў выхад літаратурна-мастацкі часопіс “Верасень”

Спыніў выхад літаратурна-мастацкі часопіс “Верасень”

2 снежня 2021, 18:01 Выданні 88
Спыніў выхад літаратурна-мастацкі часопіс “Верасень”

Спыніў выхад літаратурна-мастацкі часопіс “Верасень”, пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выдання – паэт і перакладчык Эдуард Акулін. “Дарагія сябры, з вялікім шкадаваннем мушу паведаміць, што ў сувязі з ліквідацыяй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны спыніў выхад і літаратурна-мастацкі часопіс “Верасень”, да заснавання якога ТБМ мела непасрэднае дачыненне”, – напісаў ён у facebook. 

– Няма сумневу, што за 12 гадоў свайго існавання часопіс стаў заўважнай з’явай у культурным жыцці краіны. А па-іншаму і быць не магло, бо ў шчаслівую літаратурную дарогу выданне дабраславілі адразу два народныя паэты Беларусі – Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. І гэта дарога напраўду была шчаслівай… А як жа іначай, калі за час існавання на старонках “Верасня” надрукавалі свае творы каля 700 аўтараў – паэтаў, празаікаў, драматургаў, публіцыстаў і крытыкаў, з іх – больш за 100 дэбютантаў. Пачынаючы ад 14 нумара, акрамя літаратараў, “Верасень” стаў творчай пляцоўкай яшчэ і для маладых мастакоў, – напісаў Акулін.

Эдуард Акулін падзякаваў аўтарам і мастакам, якія друкаваліся ў выданні, а таксама тым, хто дапамагаў выпускаць часопіс.

Са свайго боку хочацца выказаць самыя шчырыя словы падзякі Эдуарду Акуліну за выключны грамадзянскі і нацыянальны чын. Выданне “Верасня” – доказ таго, як пры мінімальных сродках можна рабіць выданне найвышэйшага ўзроўню. У “Верасні” акрамя бліскучага Акуліна-паэта мы ўбачылі таленавітага і адказнага Акуліна-рэдактара. Дзякуй табе, Эдуард! Ты не проста зрабіў, што мог, ты зрабіў у шмат разоў больш, чым мог! Магчыма, некалі напішуць: “Эпоха “Верасня” Эдуарда Акуліна”. Напішуць і будуць мець рацыю.  

Станіслаў Суднік. Фота: facebook.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0616
Далучайцеся да нас