Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускае грамадства кансалідуецца вакол сапраўдных духоўных і маральных каштоўнасцей, якія дапамагаюць нам “людзьмі звацца”

Беларускае грамадства кансалідуецца вакол сапраўдных духоўных і маральных каштоўнасцей, якія дапамагаюць нам “людзьмі звацца”

17 лістапада 2021, 00:42 Навука 42
Беларускае грамадства кансалідуецца  вакол сапраўдных духоўных і маральных каштоўнасцей, якія дапамагаюць нам “людзьмі звацца”

Духоўна-маральныя каштоўнасці з’яўляюцца падмуркам развіцця беларускай дзяржавы.

Пры гэтым для фармавання адзінай магутнай нацыянальнай ідэі, якая б кансалідавала грамадства, дапамагла ўсе яго сілы згуртаваць для выпрацоўкі і рэалізацыі задач стратэгічнага лёсавызначальнага значэння, грамадству неабходны духоўныя слупы, знакавыя вехі, на аснове якіх фармуецца цывілізацыйны код беларускага грамадства – адзін з найважнейшых інструментаў фармавання нацыянальнай ідэі.

Цывілізацыйны код – гэта строга фіксаваны набор дамінантных у грамадстве генетычных і сацыяльных знакаў і каштоўнасцей, знакаў і духоўнага досведу, устойлівы комплекс фармальных і нефармальных прынцыпаў і правілаваў, нормаў і ўстановак захавання гістарычнай памяці, фарматаў паводзінаў і ведаў, дзякуючы якім сацыяльны досвед і сэнс жыцця, погляды і традыцыі, уменні і навыкі, формы зносін і сацыяльныя ўклады, інтэлектуальны і тэхналагічны патэнцыял перадаюцца ад пакалення да пакалення, з’яў-ляюцца крыніцай жыццёвых планаў, стратэгій і перспектыў развіцця, рэгулююць узаемадзеянне людзей у адпаведнай сферы камунікацый, фармуюць комплекс роляў і статусаў, здольных стаць асновай для захавання і развіцця адносін. Унікальнасць цывілізацыйнага кода складаецца ў тым, што ён фармуе гістарычнае разуменне мінулага, спараджае адпаведнае стаўленне да сучаснай сацыяльнай і палітычнай рэальнасці і дэтэрмінуе стварэнне мадэляў будучага грамадства.

Адным з найважных фактараў цывілізацыйнага кода з’яўляюцца традыцыйныя каштоўнасці – адпаведная сістэма перакананняў, якая дазваляе меркаваць пра тое, што ў жыцці мы робім правільна, а што не. Гэта тое, дзеля чаго варта жыць, гэта тыя каштоўнасці, якія зрабілі беларусаў беларусамі, якія дапамаглі нам “людзьмi звацца”.

Важную ролю ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці народа займае нацыянальная ідэя. Нацыянальная ідэя, з’яўляючыся плёнам гісторыі і своеасаблівасці народа, кансалідуе беларускае грамадства ў адзіную сацыяльную агульнасць, тым самым фармуючы падмурак дзяржаўнасці на прынцыпах суверэнітэту, волі і незалежнасці, міру і згоды, адзінства ўсіх народаў, якія пражываюць тут, па-за залежнасцю ад веравызнання, павагі да інстытута сям’і, любові і патрыятызму да сваёй радзімы.

Беларускай нацыянальнай свядомасці першым чынам уласцівыя ідэя справядлівасці як ідэалу, які павінен быць увасоблены чалавекам у жыццё, паважлівае стаўленне да роднага краю, клопат пра захаванне і прымнажэнне яго багаццяў. Гэтыя якасці фіксуюцца ў асноўных фактарах цывілізацыйнага кода – эстэтычных уяўленнях і патрыятычных вобразах, маральных нормах і крэатыўных праграмах пазнавальнай і переаўтваральнай дзейнасці. Гэта велізарны патэнцыял, які важна ўмацоўваць і які павінен працаваць на развіццё беларускага грамадства, фармаванне мадэлі будучыні Беларусі як моцнай дзяржавы.

Беларуская ментальнасць увабрала ў сябе такія якасці, як міралюбнасць, за-конапаслушнасць, разважлівасць, пошук справядлівасці, імкненне да разумнага кампрамісу, памяркоўнасць, павага да людзей з іншым светаўспрыманнем і вера-вызнаннем, працавітасць, асцярожнае стаўленне да зямлі і дому, гаспадарлівасць.

Сацыялагічныя даследаванні паказалі, што, нягледзячы на ўсе фундаментальныя змены, якія адбыліся ў свеце ў канцы мінулага і пачатку гэтага стагоддзя, Беларусь захавала многія традыцыі, умацавала сацыяльна-культурную ідэнтычнасць, стала больш вядомай, мае ўнікальныя маральныя каштоўнасці, за якія яе паважаюць у многіх краінах свету.

Сёння прыярытэтнымі для беларусаў з’яўляюцца такія каштоўнасці, як беларуская дзяржаўнасць, культура, мова, нацыянальная гісторыя, традыцыі і звычаі, ідэалы дабра, праўды, справядлівасці, сапраўднае выкананне правоў чалавека. Гэтыя каштоўнасці можна назваць асновай ідэнтычнасці беларускага народа. Гэта наш сацыяльны досвед, які перадаецца нашчадкам.

Любая нацыянальная ідэя накіравана на тое, каб не проста згуртаваць грамадзянскую гсупольнасць, нацыю ці народ, але і ўвязаць інтарэсы чалавека, соцыюма і дзяржавы ў доўгатэрміновую стратэгію развіцця, у адзіны нацыянальны праект, а таксама даць імпульс далейшаму дзяржаўнаму будаўніцтву. Нацыянальная ідэя ніколі не можа быць навязана народа звонку, быць штучна сканструяванай ці прыдуманай. Гэта тое, што нараджаецца ўсярэдзіне соцыюма, зыходзячы з надзённых запатрабаванняў і чаканняў, як нешта калектыўнае і глыбокае, што спарадзіла зерні ў свядомасці народа.

Цывілізацыйны код беларускага грамадства з’яўляецца асноўным ядром кансалідацыі нашага народа, у якім адлюстраваны гістарычная памяць і сэнс жыцця, ідэалогія і светапогляд людзей, каштоўнасці і традыцыі беларусаў. З’яўляючыся своеасаблівай сістэмай маральных ідэалаў, ідэй і мэт, прынцыпаў і поглядаў, перакананняў і нормаў, якія адлюстроўваюць мінулае і будучае народа, цывілізацыйны код можа стаць у Беларусі механізмам, што аб’ядноўвае краіну і грамадства ў адзінае цэлае, быць перашкодай на шляху чужых ідэй і ідэалогій.

Вікторыя Надольская,

малодшы навуковы супрацоўнік, аспірант Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Далучайцеся да нас