Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі – “пандэмія непрышчэпленых”

Навіны Германіі. У Германіі – “пандэмія непрышчэпленых”

16 лістапада 2021, 08:42 У свеце 7
Навіны Германіі. У Германіі – “пандэмія непрышчэпленых”

У Германіі пагаршаецца сітуацыя з каронавірусам. Вакцынацыю прайшлі толькі 66% немцаў, і цяпер краіна перажывае чацвёртую хвалю каронавіруса.

Улады Германіі заявілі, што набірае жахлівыя абароты “пандэміі непрышчэпленых”, паведамляе korrespondent.net.

Шпіталізацый і смяротных выпадкаў ад COVID-19 у краіне стала больш, таму што немцы не спяшаюцца вакцынавацца ад каронавіруса.

Міністр аховы здароўя Германіі Енс Спан папярэдзіў, што пандэмія яшчэ далёкая ад завяршэння.

– Цяпер мы перажываем масавую пандэмію непрышчэпленых. Калі б больш людзей зрабілі вакцынацыю, у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі было б менш пацыентаў з каронавірусам, – сказаў ён.

Некалькі нямецкіх клінік занепакоены з нагоды павелічэння колькасці пацыентаў з каронавірусам. У сераду ўлады паведамілі пра 2220 пацыентаў, якія знаходзяцца на ложках інтэнсіўнай тэрапіі. Акрамя таго, за апошні тыдзень у Германіі ад каронавіруса памерлі 666 чалавек.

Кіраўнік нямецкага агенцтва па барацьбе з хваробамі і прэзідэнт Інстытута Роберта Коха Лотар Вілер назваў нядаўні рост паказчыкаў інфікавання жахлівым:

– Чацвёртая хваля развіваецца менавіта так, як мы асцерагаліся, таму што вакцыну атрымала мала людзей, – сказаў Вілер.

Працэнт вакцынаванага насельніцтва ў Германіі фактычна не змяніўся за апошні месяц і складае 66%. У іншых еўрапейскіх краінах паказчыкі вакцынацыі значна вышэйшыя.

korrespondent.net.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас