Home
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі непрышчэпленым працаўнікам не аплацяць бальнічных пры COVID-19

Навіны Германіі. У Германіі непрышчэпленым працаўнікам не аплацяць бальнічных пры COVID-19

З 1 лістапада ў Германіі ўступае ў сілу новае правіла працоўнага заканадаўства: непрышчэпленым немцам, якія захварэлі ковідам, дзяржава больш не будзе аплачваць бальнічных на час каранціну. Раней пра гэта дамовіліся міністэрствы аховы здароўя рэгіёнаў, а кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Енс Шпан ухваліў рашэнне на федэральным узроўні.

Як піша Die Welt, гаворка ідзе менавіта пра тых грамадзян, у якіх няма медыцынскіх супрацьпаказанняў для вакцынацыі ад каронавіруса. Яны не змогуць разлічваць на кампенсацыю як у выпадку хваробы, так і пры сыходзе на ізаляцыю пасля вяртання з краін з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам. Дарэчы, ад жыхароў ФРГ, якія зрабілі два ўколы, апошняе ў прынцыпе не патрабуецца.

У звычайнай сітуацыі працадаўца звяртаецца па кампенсацыю для сваіх супрацоўнікаў, якім неабходна заставацца дома з-за загаду пра каранцін. Яны маюць права на поўнае замяшчэнне заработнай платы дзяржавай на працягу першых шасці тыдняў і на 67 адсоткаў ад звычайных выплат за сёмы тыдзень. “Працаўнікі не павінны ні пра што турбавацца: яны спакойна атрымліваюць сваю зарплату”, – адзначае выданне. Толькі ў тым выпадку, калі за гэты час супрацоўнік не акрыяў, яму даводзіцца ўжо напроста пісаць заяўку ў дзяржорганы на падаўжэнне аплаты бальнічнага.

Зараз гэтая схема не будзе распаўсюджвацца на грамадзян, якім была рэкамендавана прышчэпка, але яны па якой-небудзь прычыне дагэтуль яе не зрабілі. “Гаворка ідзе не пра ціск, а пра справядлівасць, – тлумачыў кіраўнік Міністэрства Енс Шпан (цяпер ён, як і ўсе чальцы ўрада ФРГ, лічыцца выканаўцам абавязкаў міністра). – Чаму за нечае нежаданне вакцынавацца павінны плаціць іншыя? Калі людзі кажуць пра асабісты выбар, яны павінны разумець, што за сваё рашэнне ім давядзецца несці фінансавую адказнасць з адпаведнымі наступствамі”.

Нямецкі фонд абароны пацыентаў раскрытыкаваў такія цвёрдыя меры. Аднак улады настойваюць, што маюць поўнае права ўводзіць іх на падставе закона пра абарону ад інфекцый.

Кацярына Забродзіна.

Previous article Рэха Дня пісьменства ў Капылі
Next article Навіны Германіі. Нямецкая Вікіпедыя перайменавала Беларусь

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016