Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
30-цігадовы юбілей БЗВ

30-цігадовы юбілей БЗВ

25 кастрычніка 2021, 23:32 Грамадства 39
30-цігадовы юбілей БЗВ

Трыццаць год мінула, як 12-13 кастрычніка 1991 года ў менскім Доме літаратара праходзіў устаноўчы з’езд Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў, на якім сабраліся 119 дэлегатаў з абшараў СССР, 26 гасцей,14 сродкаў масавай інфармацыі.

З’езд прыняў Статут БЗВ, зацвердзіў назоў арганізацыі, ён абвесціў сябе “непалітычным грамадска-патрыятычным дабраахвотным рухам”, мэтай якога з’яўляецца “садзейнічанне стварэнню Беларускага войска, абарона дэмакратыі і дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, абарона правоў беларускіх вайскоўцаў”. Першым старшынём абраны падпалкоўнік, кандыдат тэхнічных навук з МВІЗРВ – Статкевіч Мікалай Віктаравіч.

Цягам дзесяці год арганізацыя была навідавоку ў грамадства, сваёй актыўнай дзейнасцю, масавымі мерапрыемствамі яна набывала папулярнасць, ствараліся рэгіянальныя структуры па ўсіх рэгіёнах, райцэнтрах і асобных мясцінах – Наваполацк стварыў сваю Дружыну аховы грамадскага парадку, Магілёў праводзіў турнір па адзінаборствах, дэлегацыі БЗВ актыўна ўдзельнічалі ў акцыях, прысвечаных падзеям з гісторыі нашай краіны.

БЗВ ініцыявала стварэнне Антыкрызіснага камітэта ў абарону суверэнітэту Беларусі з шырокім удзелам кіраўніцтва Ураду, большасці палітычных партыяў і  грамадскіх рухаў. Актыўна дзейнічаў узначалены дэпутатам Г. Сямдзянавай камітэт “Вяртанне”, які дапамагаў вайскоўцам вяртацца на радзіму.

Узрастаўшая актыўнасць БЗВ не толькі раздражняла ці выклікала пачуцці рэўнасці, а часам і палохала пэўныя ўрадавыя колы, пачаліся перашкоды, супрацьстаянне, потым і адкрыты ўціск. Наспеў час “Ч”, калі Кардынацыйная Рада прыняла рашэнне адмовіцца ад новай дыскрымінацыйнай перарэгістрацыі і, прызнаўшы выкананай бальшыню статутных мэтаў, часова прыпыніць сваю дзейнасць.

Юбілей – нагода згадаць сяброў-паплечнікаў, асэнсаваць зробленае з сённяшніх пазіцый, паслухаць крытыку.

Час прарэдзіў нашыя шыхты, але бальшыня застаўшыхся захавала і ДУХ, і ГОДНАСЦЬ!

Віншую ўсіх, хто з намі разам!

Алесь Станкевіч.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2215
Вырай «Вурая»
Грамадства

Вырай «Вурая»

9 лістапада 2018, 09:2215
Далучайцеся да нас