Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень маці і Пакровы

Дзень маці і Пакровы

21 кастрычніка 2021, 09:26 Грамадства 63
Дзень маці і Пакровы

Зварот каталіцкіх біскупаў Беларусі

на нацыянальны Дзень маці 2021 года

 

Дарагія вернікі, паважаныя браты і сёстры ў Хрысце!

Увесь свет і нашае грамадства перажываюць не найлепшыя часы сваёй гісторыі. Лакальныя канфлікты, эпідэмія каранавірусу і грамадска-палітычная напружанасць з’яўляюцца выклікамі сучаснасці. Такая сітуацыя пабуджае да больш уважлівага стаўлення не толькі да свайго асабістага жыцця, але і да жыцця нашых блізкіх.

Для веруючага чалавека няма безвыходных сітуацый, і тым моцным сродкам, які вера дае ў нашыя рукі, з’яўляецца малітва. Яна таксама з’яўляецца адным са спосабаў праяўлення любові да нашых бліжніх.

Яшчэ адной добрай нагодай для таго, каб ахапіць малітоўнай памяццю найбольш дарагіх нам людзей, стане Дзень маці, які ў нашай краіне будзе адзначацца 14 кастрычніка.

Вядома, клопат пра нашых бацькоў, асабліва калі яны ўжо ў старэйшым узросце, павінен быць няспынным, аднак варта выкарыстоўваць кожную нагоду, каб прынамсі малітоўна падтрымаць тых, дзякуючы каму мы атрымалі жыццё, хто клапаціўся пра нас, калі мы толькі распачыналі свой жыццёвы шлях, хто перадаў нам веру і паказаў шлях да Бога. Гэта нашыя бацькі, і асабліва маці.

Таму прапануем у дзень 14 кастрычніка падчас кожнай святой Імшы дадаць інтэнцыю за нашых матуль: як жывых, так і тых, хто ўжо адышоў у вечнасць. Асаблівым чынам заахвочваем да малітвы за маці, якія яшчэ толькі носяць пад сэрцам новае жыццё, каб цанілі яго як найбольшы Божы дар.

Жадаем усім Божага дабраслаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, нашай нябеснай Маці.

Каталіцкія біскупы Беларусі.

 

ПАКРОВЫ

Мне – сем, я з алоўкам у хаце,

дзе печка палову займае,

у сенцах Ілля прыбірае,

чакаем з Фабрычнага маці.

Бабуля ціхенька шаптала:

– Пакрый нас Тваім пакрывалам,

прачыстая Дзева Марыя,

ці сёння зямлю снег пакрые,

ці будзе яго зноў навалам?

На кут  пазірала бабуля,

патэльню калі  шмаравала

маленькім кавалачкам сала,

зайздросна глядзела цыбуля.

– Бліноў сёння трэба нам многа,

каб кожны куток паспытаў,

каб холад  зімой не спаткаў,

узяў каб кірмаш у дарогу.

Здароўя каб родным  хапала,

каб Валя вяселе спраўлялала.

Бабуля “вуглы запякала”

пад Дзевы Святой пакрывалам…

Уладзімір Барысенка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас