Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
УСЁ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД РАЗУМЕННЯ

УСЁ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД РАЗУМЕННЯ

21 верасня 2021, 17:44 Грамадства, ТБМ 14
УСЁ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД РАЗУМЕННЯ

Гэта ўжо пятая грамадская сустрэча каля помніка нясвіжскай вёсцы Агароднікі, што амаль дашчэнту была спалена ў 1944 годзе падчас ворожага авіяналёту. Цягам чатырох гадоў сябры ТБМ збіраюць 7 ліпеня сюды, на ўскраек Нясвіжа (цяпер на месцы вёскі – вуліца Сымона Буднага) тых, хто жадае ведаць без белых плямаў гісторыю свайго краю. Часта нават сталыя ўдзельнікі такіх сустрэч-экскурсій здзіўляюцца: столькі пражылі, а вось пра трагедыю Агароднікаў не чулі. На шчасце, была і ёсць магчымасць пачуць расповеды не толькі краязнаўцаў, але і сведак той жудаснай ночы з 6 на 7 ліпеня. Раней сваімі ўспамінамі дзяліўся Аркадзь Язэпчык, які 10-гадовым хлопцам бачыў, як гарэла родная хата і вёска;  цяпер, калі яго  не стала,  не менш дэталёва і падрабязна раскажа пра ўсё былая настаўніца Ірына  Шумейка (у 1944 ёй было 12 гадоў).

Падчас сёлетняй ліпеньскай сустрэчы прагучалі прапановы па азеляненні тэрыторыі помніка, яго  культурным доглядзе. І вось у верасні ўжо сяброў ТБМ запрасілі далучыцца да працоўнай акцыі. Дзігмунтовіч Наталля расстаралася на саджанцы туі ды іншага кустоўя, падахвоціла да добрай справы паважаных жыхароў горада, наведвальнікаў сацыяльнага аддзялення. 10 верасня  каля помніка ўсім хапіла працы, з  рыдлёўкамі, вёдрамі, іншым патрэбным прыстасаваннем.

З’явілася і новая прапанова наконт змястоўнага эстэтычнага аздаблення глухой мураванай агароджы, што за помнікам. Мо не за гарой – новая сустрэча: усё залежыць ад разумення, актыўнасці і згуртаванасці.

Наталля Плакса,

Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5442
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас