Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларуская навука доўга будзе расплачвацца за такую страту Слова пра гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

Беларуская навука доўга будзе расплачвацца за такую страту Слова пра гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

21 верасня 2021, 20:00 Навука 17
Беларуская навука доўга будзе расплачвацца за такую страту  Слова пра гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

Гісторык Ірына Раманава, укладальніца манументальнага зборніка архіўных дакументаў “Улада і грамадства. БССР у 1929-1939 гадах”, піша пра памерлага калегу Уладзіміра Ляхоўскага.

Сёння ў сацыяльных сетках галоўная навіна – памёр Уладзімір Ляхоўскі… раптоўна… вялікая страта для беларускай навукі…

Я б хацела сказаць, што ён быў маім сябрам. Але больш правільна будзе сказаць, што ён быў тым чалавекам, які мне самой дапамагаў усьвядоміць важнасць таго, што я раблю.

У Беларусі няма нармальна дзейнай сістэмы рэцэнзавання і абмеркавання тэкстаў, кожны сам па сабе, рэцэнзіі – адпіска, канферэнцыі – пункцік для справаздачы. Але мне пашчасціла, у мяне былі суровыя крытыкі – Віталь Скалабан і Уладзімір Ляхоўскі. Менавіта Валодзі я паказвала рукапісы сваіх першых сур’ёзных публікацый. Часам ён не мог устрымацца, каб нешта туды не дадаць, а часцей сам вырашаў, дзе гэта будзе надрукавана.

Я не верыла, што мой велізарны зборнік дакументаў можа быць апублікава-ны: афіцыйныя інстытуцыі яго не выдадуць праз тэму, а неафіцыйныя не выдадуць з прычыны кошту. Але ён казаў – ты рабі, а пасля нешта ды знойдзецца. Пры кожнай сустрэчы, якіх, на вялікі жаль, бы-ло занадта мала, ён цікавіўся: “Ну, ці хутка скончыш? Я чакаю!” Столькі разоў апускаліся рукі, і праца падавалася бясконцай, а галоўнае абсалютна бессэнсоўнай. Дзякуй, што чакаў! Яго прозвішча на маім зборніку – гэта не проста традыцыйна-рытуальны радок, гэта больш, чым імя рэцэнзента.

Ён быў вялікі патрыёт. У сваіх публікацыях, заснаваных на аналізе велізарнай колькасці крыніцаў, ён даводзіў, што беларусы – нацыя, што ўжо на пачатку стагоддзя мы мелі і газету, і музей, што мы стваралі свае беларускія школы, што ў нас ёсць і свае палітыкі, і культурныя дзеячы, і ў нас ёсць, чым ганарыцца. Яго расказы пра дзеячаў БНР – гэта гісторыі не аб міфічных персанажах, а пра жывых людзей, якімі яны для яго і былі. І для яго не было варыянтаў адносна нашага сцяга.

Гэты чалавек мог і павінен быў стварыць сваю школу. У яго была велізарная колькасць навуковых зацікаўленняў, ідэй, а яго веданню архіўных фондаў мог пазайздросціць кожны. Сам ён не мог паспець усё ахапіць, што хацеў, як бы доўга ні жыў, бо кожная новая тэма ці архіўная справа правакавалі на новыя даследаванні, часам за кошт недаробленых раней. Ён шчодра дзяліўся сваімі матэрыяламі, ідэямі, але навуковых нашчадкаў у яго няма… Валодзя быў вымушаны выкладаць зусім не гістарычныя дысцыпліны і зусім не на гістарычным факультэце. Беларуская навука доўга будзе расплачвацца за такую страту.

Ірына Раманава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5416
Далучайцеся да нас