Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшлі з друку “Выбраныя творы” Пятра Васючэнкі

Выйшлі з друку “Выбраныя творы” Пятра Васючэнкі

9 верасня 2021, 21:34 Выданні 76
Выйшлі з друку “Выбраныя творы” Пятра Васючэнкі

У знакамітай серыі “Беларускі кнігазбор” у Менску свет пабачылі “Выбраныя творы” таленавітага беларускага літаратуразнаўца, крытыка, празаіка, драматурга, эсэіста, казачніка, педагога, кандыдата філалагічных навук Пятра Васючэнкі (1959-2019). Вялікі том Пятра Васючэнкі склалі раздзелы “Проза”, “Драматургія”, “Літаратуразнаўства” і “Дадатак” (Успаміны).

У раздзеле прозы і драматургіі чытачы з цікавасцю прачытаюць апавяданні Пятра Васючэнкі, казачную аповесць “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”, раман-бурлеск “Дванаццаць подзвігаў Геракла”, п’есы “Прысуд адкладваецца” і “Паэт і дзяўчынка”. Літаратуразнаўчыя артыкулы Пятра Васючэнкі, якія ўвайшлі ў кнігу, прысвечаныя “Тарасу на Парнасе” Канстанціна Вераніцына, мастацкім таяніцам Якуба Коласа, сімвалізму Максіма Багдановіча, мастацкім адкрыццям Вацлава Ластоўскага, трагікамедыі “Тутэйшыя” і камедыі “Паўлінка” Янкі Купалы, містычнаму падарожжу Мацея Бурачка (Францішка Багушэвіча), а таксама даследаванні пра Яна Баршчэўскага, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Гаруна і г.д. У кнізе надрукаваныя светлыя ўспаміны пра Пятра Васючэнку Лявона Баршчэўскага і Ніны Здановіч. Дарэчы, Ніна Здановіч з’яўляецца таксама ўкладальніцай “Выбраных твораў” разам з Кастусём Дуброўскім. Яна зрабіла і каментар да твораў. А прадмову да аднатомніка напісала Ірына Бурдзялёва. Нагадаем, што Пятро Васючэнка быў родам з Полацка. Яго раптоўна не стала ў жніўні 2019 года на 61 годзе жыцця.

Сяргей Чыгрын.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1015
Далучайцеся да нас