Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Зоркі лідскіх небасхілаў”

“Зоркі лідскіх небасхілаў”

7 верасня 2021, 14:15 Навіны 30
“Зоркі лідскіх небасхілаў”

15 верасня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы пройдзе фестываль кнігі і друку “Зоркі лідскіх небасхілаў”.

Асноўнай мэтай фестывалю з’яўляецца захаванне, развіццё і папулярызацыя кніжнай культуры. У Дзень бібліятэк Беларусі на пляцоўцы каля Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы разгорнуцца кніжна-ілюстрацыйныя выставы, забаўляльная пляцоўка “Рэбусленд”, дзіцячая гульнявая зона, свабодны кнігаабмен “Чыталі, чытаем і будзем чытаць!” і разнастайныя майстар-класы.

Гасцей фестывалю чакае насычаная і займальная праграма, у якой кожны зможа знайсці сабе занятак па гусце. Майстар-клас “Мастацтва пісьма” пазнаёміць удзельнікаў з гісторыяй узнікнення пісьма і кнігі, а таксама дасць магчымасць паспрабаваць напісаць пісьмо на бяросце, у тэхніцы вузельчыкавага пісьма і клінапісу. Ахвочыя змогуць паўдзельнічаць у займальным і жартаўлівым майстар-класе “Другое жыццё газеты”, а аматары чытання ў ацэнцы і абмеркаванні бібліярэйтынгу “Любімыя кнігі”.

Запрошанымі гасцямі фестывалю стануць лідскія літаратуразнаўцы, краязнаўцы, прадстаўнікі Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, мясцовых выдавецтваў, друкарняў і прэсы (“Лідская газета”, “Наша слова”).

Дата правядзення: 15 верасня 2021 года, пачатак мерапрыемства 11: 00.

Месца правядзення: Гарадзенская вобласць, г. Ліда, вуліца Ленінская, д.10.

Кантактная інфармацыя:

+ 375 154 545261,

ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас