Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Welt: перадвыбарная барацьба ў Германіі ўступіла ў “гарачую фазу”

Навіны Германіі. Welt: перадвыбарная барацьба ў Германіі ўступіла ў “гарачую фазу”

24 жніўня 2021, 23:33 У свеце 23
Навіны Германіі. Welt: перадвыбарная барацьба ў Германіі ўступіла ў “гарачую фазу”

Кароткая спасылка

 

У Германіі пачалася “гарачая фаза” перадвыбарнай барацьбы, паведамляе Welt. Усе кандыдаты ў канцлеры актыўна змагаюцца за галасы выбарнікаў. У апытаннях цяпер лідзіруе сацыял-дэмакрат Олаф Шольц (59 адсоткаў), за ім стаіць чалец партыі ХДС Армін Лашэт (28 адсоткаў), а замыкае тройку Анналена Бербок ад зялёных. Гонка за крэсла кіраўніка дзяржавы падоўжыцца яшчэ шэсць тыдняў, так што пакуль невядома, хто стане яе пераможцам, адзначае нямецкі тэлеканал.

 

Армін Лашэт вядзе кампанію ў звыклай для яго стыхіі. Перадвыбарная барацьба на вуліцы. Прамы кантакт з людзьмі. У гэтым з ім ніхто не можа параўнацца. Нават сустрэча з былым міністрам па справах сям’і Крысцінай Шродар здаецца выпадковай. Ма-гчыма, гэта і так. Грамадзяне заклікаюць яго цвярдзей крытыкаваць канкурэнта ад СДПГ і міністра фінансаў Олафа Шольца за скандал вакол Wirecard. Гэта сапраўды не “перадвыбарная барацьба ў спальным вагоне”, ёрнічаетХСС. Лашэт разлічвае на згуртаванасць.

АРМІН ЛАШЭТ:

– ХСС – гэта асобная партыя. Яна ўносіць уласныя пункты ў праграму. Але калі ХДС і ХСС дзейнічаюць згуртавана, у нас добра атрымліваецца кіраваць Германіяй. За гэта мы і выступаем.

 

Узорам адзінства цяпер служыць СДПГ, якая запусціла сваю перадвыбарную кампанію ў Бохуме. Усярэдзіне партыі не гучыць ніякай крытыкі ў адрас кандыдата, у тым ліку і з боку яе левага крыла. Для СДПГ такое неўласціва, але гэта прыносіць поспех.

 У апытанні з нагоды таго, каму б вы даручылі пост канцлера, 59 адсоткаў грамадзян называюць Олафа Шольца, 28 адсоткаў – Арміна Лашэта і 23 адсоткі – Анналену Бербок. Кандыдат у канцлеры ад СДПГ сам разгубіўся ад нядаўняга поспеху ў апытаннях.

ОЛАФ ШОЛЬЦ:

– Рост падтрымкі СДПГ характэрны. Хай так і працягваецца, раз людзі жадаюць, каб я стаў канцлерам Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

 

Кандыдат у канцлеры ад зялёных Анналена Бербок змагаецца за галасы выбарнікаў у Ніжняй Саксоніі. Адна з яе тэм – гэта, вядома ж, глабальнае пацяпленне. Па яе словах, пра яго ўсе гавораць, але толькі зялёныя гатовыя з ім рэальна змагацца.

АННАЛЕНА БЕРБОК:

– Абарона клімату – гэта задача для ўсіх партый у нашай краіне, але для гэтага канешне неабходна памяняць нямецкі ўрад.

 

Гарачая фаза перадвыбарнай гонкі пачалася. Праз шэсць тыдняў яна скончыцца. Пакуль што невядома, хто стане яе пераможцам.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5716
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1114
Далучайцеся да нас