Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Газета Менскай гарадской арганізацыі ТБМ “Новы час” спыняе выхад на паперы

Газета Менскай гарадской арганізацыі ТБМ “Новы час” спыняе выхад на паперы

24 жніўня 2021, 22:25 Грамадства, ТБМ 22
Газета Менскай гарадской арганізацыі ТБМ “Новы час” спыняе выхад на паперы

Прыватная друкарня “Roll Print”, у якой друкавалася газета “Новы час”, паведаміла рэдакцыі, што з 12 жніўня не зможа аказваць паслугі. Прычынай назвалі “змяненне вытворчага цыклу і ўзніклыя праз гэта вытворчыя складанасці”.

Ліст з друкарні прыйшоў яшчэ 27 ліпеня, з таго часу рэдак-цыя шукала магчымасьць друкавацца ў іншых друкарнях, але без плёну. “Новы час” паведаміў, што спыняе выхад на паперы.

“На жаль, на наступным тыдні нашы чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні, прынамсі, не пры гэтай уладзе, відаць”, – напісала рэдакцыя.

– Друкарня, з якой мы супрацоўнічаем з 1999 года яшчэ, калісьці мы друкавалі там газету “Згода”, а з 2007 года друкуем газету “Новы Час”, – распавяла галоўная рэдактарка “Новага Часу” Аксана Колб:

– Ліст гэты прыйшоў 27 ліпеня, акурат на Дзень незалежнасці. Увесь гэты час мы спрабавалі вырашыць пытанне з гэтай друкарняй, і магчыма знайсці іншую, але, відавочна, што ўсё гэта было марна. Таму вось такое вымушанае рашэнне – “Новы Час” спыняе пакуль што выхад папяровай версіі. Але сайт працуе, сацсеткі працуюць. Думаю, што мы зробім нешта новае яшчэ і на сайце. Прынамсі, зараз мы над гэтым думаем, каб нашым чытачам было больш зручна і больш цікава. Гэта не катастрофа, я ўпэўнена, што мы вернемся, магчыма, гэта будзе новы фармат. І гэта ўсё дасць нейкі новы імпульс для развіцця.

Раней “Белпошта” не ўключыла “Новы час” у падпісны каталог на другое паўгоддзе. З ліпеня рэдакцыя рассылала газету ў канвертах.

Паводле СМІ..

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас