Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Бабруйская настаўніца стварае настолкі, па якіх прасцей вывучаць беларускую мову

Бабруйская настаўніца стварае настолкі, па якіх прасцей вывучаць беларускую мову

18 жніўня 2021, 17:37 Мова 47
Бабруйская настаўніца стварае настолкі, па якіх прасцей вывучаць беларускую мову

Людміла Крылова выкладае беларускую мову і літаратуру ў школе № 34. Ідэя рабіць настольныя гульні ў яе з’явілася, калі заўважыла цяжкасці засваення прадмета вучнямі. Сёння бабруйчанка мае восем дыдактычных гульняў, якімі можна карыстацца на занятках у малодшых і старэйшых класах. І распрацоўвае вялікую, сюжэтную настолку разам з калегамі з іншых гарадоў. “У каманду шукаем мастака-дызайнера, які здолее аформіць гульню так, каб яна выглядала актуальна для сучасных падлеткаў”, – кажа Людміла.

– Упершыню думка рабіць дыдактычныя гульні для школьні-каў у мяне з’явілася тры гады таму, у часы працы ў цэнтры дзіцячай творчасці, – распавядае Людміла Крылова. – Я была намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы і займалася праектам беларускамоўнай змены летніка для сотні дзяцей. Спачатку педагогі напалохаліся, бо мала хто валодае мовай. Я прапанавала такі варыянт: буду сама размаўляць па-беларуску, прыдумляць заданні, а ў вас ужо як атрымаецца. І паступова калегі самі запаліліся гэтай ідэяй, і мы паспяхова зладзілі такую змену на 18 дзён.

Адным з заданняў лагера было “Гуляем па-беларуску”. На-прыклад, дзецям трэба было зрабіць сэлфі на фоне беларускамоўных надпісаў у Бабруйску. І яны хадзілі, квэсцілі, шукалі іх. Таксама былі сустрэчы з цікавымі беларускамоўнымі людзьмі, майстар-класы па народных танцах. З прэзентацыяй гэтага праекта я з’ездзіла ў “Зубраня”.

Калі Людміла прыйшла працаваць у школу, задумалася над пытаннем: як заахвоціць васьмі-класнікаў на шосты навучальны дзень? Бо дзецям патрэбна матывацыя, разуменне “для чаго я гэта раблю?”

– Гэта нам, настаўнікам, трэба падладжвацца пад сучасных дзяцей. Я ім прапанавала ствараць гульні для малодшых школьнікаў, быць карыснымі. Формы я ім прапаноўвала сама, напрыклад – лато. А яны самастойна падбіралі лексічны матэрыял, цікавыя, на іх позірк, словы. Рабілі гульні ў элек-тронным выглядзе, напрыклад, можна было пачуць птушыныя галасы праз QR-код. Ім было дужа цікава прыходзіць да меншых дзяцей, выступаць у якасці настаўнікаў.

Для старэйшых класаў патрэбны гульні з падвышанай складанасцю, але не ўсе яны праходзяць. Таму нам так важна тэставаць іх на розных класах, каб знаходзіць хібы, ці цалкам адмаў-ляцца ад настолкі. Важна, каб гульня была гульнёй, з інтрыгай, а не проста дыдактычным матэрыялам.

Зараз Людміла Крылова распрацоўвае сюжэтную гульню. Ідэя ўзнікла на бізнэс-інтэнсіве “Уключы сябе”. Ёй сказалі: “Гульні, якія маеце, будуць набываць толькі настаўнікі. А каб уключыць больш дзяцей, трэба стварыць нешта маштабнае”. Настаўніца кажа, што адной ёй было б цяжка прыдумаць актуальную настолку.

– Трэба часцей пытаць у дзяцей: “А што цікава вам?” І даць ім магчымасць паўдзельнічаць. Нядаўна я ездзіла на “Eduton” у Менск, дзе сабраліся настаўнікі з розных куткоў Беларусі. І там я знайшла аднадумцаў, з якімі зараз распрацоўваю сюжэтную гульню. Гэта настаўнікі з Менска, Іванава і Брожы (Бабруйскі раён). Мы ста-суемся з імі праз інтэрнэт.

Спадзяюся, ужо ў верасні зможам абкатаць гульню на дзецях. Бо перад тым, як трапіць у друк, настолка павінна быць добра пратэставаная і даведзеная да дасканаласці.

– Слова “кілішак” сустракаецца ў 8-м класе ў “Магіле Льва”. У малодшых класах дзеці з ім не сутыкаюцца. Але гэта не значыць, што яго не трэба ведаць. Назапашванне словаў спатрэбіцца ў старэйшых класах. Каб не давялося доўга шукаць яго значэнне. Таму я пастаянна падкідаю дзецям рэдкія словы. Бо з разуменнем тэкстаў у некаторых вучняў катастрофа, – кажа настаўніца.

Людміла Крылова прапанавала нам сустрэцца ў парку. Яна тлумачыць, чаму гэтае месца адно з самых улюбёных у горадзе:

– Я з Бабруйскага раёна, вёска Цялуша, – кажа Людміла. – Трапіла сюды па размеркаванні. Працавала ў школе, атрымала другую вышэйшую адукацыю, якая зараз вельмі дапамагае ў маіх пачынаннях. У горадзе больш за ўсё люблю гэты парк, бо прывыкла звязваць месцы з успамінамі пра нейкія важныя падзеі. Тут пачалася мая другая работа, тут былі квэсты, сустрэчы, танцавальныя майстар-класы з Юліяй Літвінавай і Сяргеем Выскваркам.

У Бабруйску не такое вірлівае жыццё, як у Менску. Таму я люблю месцы, у якіх ёсць рух.

– Я б раіла наведаць азёры за кінатэатрам. Гэта гістарычныя мясціны. Кажуць, там былі габрэйскія могілкі. І мы з вучнямі знаходзілі там разенбергаўскую цэглу, цікавыя камяні. Я тады акурат працавала ў клубе “Лотас”, і гэта быў раён нашых даследаванняў.

Ведаю, што для карэнных бабруйчан гэта адметная лака-цыя, з якой звязана нямала прыемных успамінаў. А я тут часта гуляла з маленькай дачкой – яна спіць, а я чытаю. У гэтых мясцінах яна вырасла. Прыемна, што зараз каля азёраў прыбіраюць, зараз тут прыемна прайсціся, падумаць.

Для таго, каб атрымаць у карыстанне адну з дыдактычных гульняў Людмілы Крыловай, звяр-тайцеся праз яе Instagram.

А.Л.

Фота: Алена Фофанава.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Гісторыя Магілёўшчыны. Гетман, які заўсёды перамагаў
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Гетман, які заўсёды перамагаў

26 кастрычніка 2021, 07:3517
Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку
Грамадства

Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку

22 студзеня 2019, 09:4717
Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш
Грамадства

Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш

8 лістапада 2018, 13:1916
Далучайцеся да нас