Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Баранавічах створаны новы беларускі клас

У Баранавічах створаны новы беларускі клас

12 жніўня 2021, 06:51 Мова 14
У Баранавічах створаны новы беларускі клас

У Баранавічах створаны новы беларускі клас у гімназіі нумар чатыры. Але ў ім будуць займацца толькі 5 чалавек. Здавалася б, пасля жнівеньскіх падзей  2020 года, калі  вырасла нацыянальная самасвядомасць, якая  аб’яднала людзей, беларусы павінны былі зразумець, што мова – гэта паказчык нацыі. На жаль, вынікі такія як ёсць, кажа маці дзвюх дзяўчынак з Баранавіч, якія вучыліся і вучацца ў беларускіх класах, Таццяна Малашчанка:

– Бацькі звярнуліся ў ТБМ за год, можна сказаць, да пачатку навучальнага года. Мы, камісія па навучанні і па выхаванні, таксама напісалі ліст у гарадскі аддзел адукацыі, далучылі туды зварот бацькоў. Вельмі хутка прыйшоў адказ: будзе адкрыты клас там, дзе пададуць заявы бацькі. У гэтым адказе было напісана, што на сайце будзе аб’ява пра тое, што набіраецца беларускі клас. Гэтага нічога не было.

Паводле Таццяны Малашчанкі, застаўся месяц да новага навучальнага года. Яшчэ ёсць невялікі час для магчымасці папоўніць беларускі клас. Калі б зварухнуліся ў гэтым кірунку чыноўнікі ад адукацыі.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас