Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фірму “Слодыч” пакаралі за грэблівае стаўленне да беларускай мовы

Фірму “Слодыч” пакаралі за грэблівае стаўленне да беларускай мовы

11 жніўня 2021, 18:58 Мова 27
Фірму “Слодыч” пакаралі за грэблівае стаўленне да беларускай мовы

Пракуратура і адміністрацыя Партызанскага раёна Менска накіравалі ў суд справу супраць службовай асобы кандытарскай фабрыкі “Слодыч” за неналежную працу са зваротамі грамадзян.

 Заснавальнікі ініцыятывы “Умовы для мовы” Ігар Случак і Аліна Нагорная звярнуліся да кіраўніцтва менскай фабрыкі “Слодыч” з просьбай дадаць беларускую мову на пакункі з гатовай прадукцыяй – балазе, у самім брэндзе вытворца пазіцыянуе сябе менавіта па-беларуску.

А ў выніку атрымалі нахабны адказ па-руску пра тое, што моўныя актывісты “сваёй беларускай мовай іх дыскрымінуюць”, адзначыла Свабодзе Аліна Нагорная.

“…Обращением только на белорусском языке вы избавили возможности русскоговорящих сотрудников ОАО, ответственных за делопроизводство, получить информацию о сути просьбы на том языке, который они используют в повседневной жизни. Таким образом, русскоговорящая категория сотрудников – а это практически 100% – дискриминируется вами по языковому признаку, что нарушает ст. 17 Конституции Республики Беларусь”, – гаворыцца ў фрагменце адказу за подпісам галоўнага тэхнолага Марыі Ярошкінай.

Ігар Случак і Аліна Нагорная абскардзілі непрыхавана грэблівы адказ у пракуратуру і адміністрацыю Партызанскага раёна Менска. У выніку пракуратура абавязала кіраўніцтва “Слодыча” адказаць па-беларуску і прыцягнуць супрацоўніка да дысцыплінарнай адказнасці, а раённая адміністрацыя склала пратакол і перадала справу ў суд.

Абодва адказы з дзяржведамстваў, адрозна ад прадпрыемства “Слодыч”, падпрыхтаваны на беларускай мове.

“У сувязі з выяўленымі парушэннямі пракуратурай унесенае прадстаўленне з патрабаваннем даслаць вам адказ на беларускай мове, а таксама прыцягнуць службовых асобаў прадпрыемства да дысцыплінарнай адказнасці. Упраўленнем адукацыі Партызанскага раёна складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні (арт. 10.16 КаАП) у адносінах прадстаўніка ААТ “Слодыч”. Справа накіраваная для разгляду ў суд”, – праінфармаваў намеснік праку-рора Партызанскага раёна Максім Смаленскі.

У сваю чаргу кіраўніца справамі адміністрацыі Партызанскага раёна Карына Мікаялян паведаміла заяўнікам з ініцыятывы “Умовы для мовы”, што справа накіравана ў суд Партызанскага раёна Менска на падставе арт. 3.2 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас