Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ПОМНІК-КАМЕНЬ ЛЯ КАСЦЁЛА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА Ў Г. ІЎІ

ПОМНІК-КАМЕНЬ ЛЯ КАСЦЁЛА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА Ў Г. ІЎІ

4 жніўня 2021, 23:27 Грамадства, ТБМ 92
ПОМНІК-КАМЕНЬ ЛЯ КАСЦЁЛА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА Ў Г. ІЎІ

Днямі адбылося асвячэнне помніка-каменя з выявай Маці Божай Вастрабрамскай каля касцёла св. Пятра і Паўла ў г. Іўі.

Такім чынам, спраўдзілася даўняя мара і задума мясцовага ўраджэнца, жыхара г. Ліды, актывіста ТБМ, сапраўднага патрыёта Беларусі. На камені, вышынёю каля 2 метраў і вагою каля 5 тон, выбіты па-беларуску цудоўны выраз: “ЛЮБІ АЙЧЫНУ СВАЮ – РАБІ ДАБРО – АДКАЗВАЙ ПЕРАД БОГАМ”.

Гэтыя словы былі дэвізам шляхты ў часы ВКЛ, і якраз у тыя часы і быў пабудаваны касцёл св. Пятра і Паўла і кляштар бернардынаў – помнік архітэктуры XV-XVIII стагоддзяў у Іўі.

Пасярэдзіне каменя замацаваны абраз Маці Божай Вастрабрамскай, апякункі зямель беларускіх і літоўскіх, выкананы з бронзы па індывідуальнай замове. Помнік-камень, як пазначана на шыльдачцы, усталяваны на знак павагі да Касцёла, удзячнасці і любові да роднай зямлі, дзеля захавання светлай памяці бацькоў і землякоў.

Істотна дапамог у распрацоўцы эскіза помніка-каменя і яго ўсталяванні вядомы лідскі разьбяр па дрэве Іван Мікулка (на фота).

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас