Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. ЗША і Германія дамовіліся наконт “Паўночнага струменя – 2”

Навіны Германіі. ЗША і Германія дамовіліся наконт “Паўночнага струменя – 2”

4 жніўня 2021, 20:42 У свеце 6
Навіны Германіі. ЗША і Германія дамовіліся наконт “Паўночнага струменя – 2”

Злучаныя Штаты і Германія дамовіліся аб завяршэнні праекту “Паўночны струмень – 2” без увядзення амерыканскіх санкцый.

Пра гэта заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд. Падрабязнасці пагаднення абвесцяць пазней. Нуланд паведаміла толькі некаторыя з іх.

Паводле слоў Нуланд, Вашынгтон і Берлін будуць дамагацца падаўжэння дамовы пра транзіт расейскага газу праз Украіну на 10 гадоў. Тэрмін цяперашняга пагаднення мінае ў 2024 годзе.

 Нуланд адзначыла, што ЗША і Германія будуць імкнуцца знізіць эканамічную залежнасць Украіны ад транзіту і паставак расейскага газу. Акрамя таго, нямецкія ўлады будуць дамагацца санкцый у дачыненні да Масквы, калі Расея будзе выкарыстоўваць энергарэсурсы для ціску на іншыя краіны. Украіна атрымае ад Берліна і Вашынгтона фінансавую падтрымку на дыверсіфікацыю крыніц энергарэсурсаў.

Тым часам кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, каментуючы дамову ЗША і Германіі наконт “Паўночнага струменя – 2”, сказаў, што “любая пагроза санкцый – новая, старая або бягучая – не можа быць прымальнай, паколькі іх можа ўводзіць толькі Рада Бяспекі ААН”.

Пасля таго як Вашынгтон афіцыйна пацвердзіў існаванне дамоўленасці з Берлінам па “Паўночным струмені-2”, Берлін паведаміў, што Ангела Меркель патэлефанавала прэзідэнту Расіі. Гаворка ішла пра Украіну і транзіт газу

“Тэлефонны званок быў звязаны з выкананнем менскіх дамоў пра мірнае ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны. Абмяркоўваліся таксама такія пытанні энергетыкі, як транзіт газу праз Украіну і трубаправод “Паўночны струмень – 2”, – гаворыцца ў паведамленні ўрада ФРГ.

У паведамленні на сайце Крамля змест гутаркі перададзены больш дэталёва. Прэс-служба расійскага прэзідэнта паведаміла, што Пуцін выказаў спачуванні Меркель у сувязі з паводкамі на захадзе Германіі, а нямецкі канцлер у адказ “выказала надзею, што ў самы найблізкі час удасца справіцца з ляснымі пажарамі ў Якутыі”.

Пасля гэтага Меркель і Пуцін перайшлі да абмеркавання “Паўночнага струменя – 2”.

“Лідары здаволены падыходзячым да завяршэння будаўніцтвам газаправода “Паўночны струмень – 2″. Прэзідэнт Расіі адзначыў паслядоўную прыхільнасць германскага боку да рэалізацыі дадзенага праекта, які носіць вылучна камерцыйны характар і накіраваны на ўмацаванне энергабяспекі Германіі і Еўрасаюза. Ангела Меркель паінфармавала пра вынікі абмеркавання сітуацыі вакол газаправода падчас нядаўніх перамоў з прэзідэнтам ЗША Джозафам Байдэнам у Вашынгтоне. Уладзімір Пуцін даў адпаведныя каментары”, – гаво-рыцца ў паведамленні Масквы.

Таксама ў рэлізе Крамля гаворыцца пра Украіну. У прыватнасці, Пуцін “звярнуў адмысловую ўвагу на прыняты Вярхоўнай радай адкрыта дыскрымінацыйны закон “Пра карэнныя народы Украіны”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4730
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас