Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рэдкія выданні Цёткі патрапілі ў аднаіменную бібліятэку

Рэдкія выданні Цёткі патрапілі ў аднаіменную бібліятэку

29 ліпеня 2021, 06:49 Культура 39
Рэдкія выданні Цёткі патрапілі  ў аднаіменную бібліятэку

Сёлета адзначаецца 145-годдзе з дня нараджэння Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі). Вядомая беларуская паэтка і дзяячка нарадзілася 3 (15) ліпеня 1876 года ў шляхецкай шматдзетнай сям’і  ў фальварку Пешчын Васілішкаўскай вобласці Лідскага павета.

Алаіза Пашкевіч з 1902 года жыла ў Пецярбургу, дзе скончыла гімназію Александроўскай і вучылася на адукацыйных курсах Лесграфта. Атрыманыя веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы паспяхова выкарыстоўваліся ёй у жыцці. У 1903 годзе  пачалася літаратурная  дзейнасць А. Пашкевіч. У 1904 годзе А. Пашкевіч пераехала ў Вільню, дзе працавала фельчаркай у Нова-Віленскай бальніцы і праводзіла актыўную прапагандысцкую працу. У 1904-05 гг. А. Пашкевіч  была дзяячкай Беларускай сацыялістычнай грамады, арганізоўвала рабочыя гурткі, выступала з прамовалі на мітынгах і сходах. У 1905 г. А. Пашкевіч была дэлегаткай ад віленскіх работніц на жаночым з’ездзе ў Маскве.

У канцы 1905 года А. Пашкевіч эмігравала  ў Галіцыю, жыла ў Львове, была вольнай слухачкай філасофскага факультэта Львоўскага ўніверсітэта, зарабляючы на жыццё працай масажысткі. У Жоўкве каля  Львова яна выдала ў базыльянскай манастырскай друкарні два зборнікі вершаў  “Скрыпка беларуская” і   ” Хрэст на свабоду”. У 1908- 1909 гадах А. Пашкевіч жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні ў Ягелонскім універсітэце, была членам рэвалюцыйнай арганізацыі моладзі ” Згуртаванасць”. У 1911 годзе намаганнямі Алаізы Пашкевіч  і Уладзіславы Станкевіч  (будучая жонка Я. Купалы) былі створаны некалькі нелегальных школ у Лідскім павеце і Нова-Вільні. У лютым 1912 года Алаіза Пашкевіч выйшла замуж за літоўскага інжынера Сцяпонаса Кайрыса. Прозвішча мужа дазволіла ёй вярнуцца ў Вільню.

 У 1914 годзе, калі стварыўся першы беларускамоўны часопіс “Лучынка”, Алаіза Пашкевіч стала яго галоўным рэдактарам. Дзеля папраўкі здароўя паэтка выязджала  ў Фінляндыю і Швецыю. Ва ўмовах Першай сусветнай вайны з вясны да восені 1915-га года А. Пашкевіч даглядала хворых у тыфозным бараку Віленскага ваеннага шпіталя, прыкладала намаганні для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, у стварэнні прытулкаў. У 1916 годзе памёр бацька і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Алаіза Пашкевіч засталася, каб дапамагчы хворым, але сама заразілася. Аслаблены сухотамі арганізм не адолеў хваробы…

– Сёлета 13 ліпеня  ў  Шчучыне былі ўпершыню прадстаўлены арыгінальныя і вельмі рэдкія выданні знакамітай беларускай паэтэсы, вядомай пад псеўданімам Цётка. Адмыслова  на святкаванне 145-годдзя з дня яе нараджэння Нацыянальная бібліятэка Беларусі, якая сёння з’яўляецца галоўнай захавальніцай кніжнай спадчыны нашай краіны, перадала калегам – Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі – цэлы шэраг каштоўных выданняў для арганізацыі памятнай выставы, – падзяліўся Алесь Суша.

Асаблівую каштоўнасць маюць упершыню прадстаўленыя ў Шчучыне яе зборнікі паэзіі (“Скрыпка беларуская”, “Хрэст на свабоду”), кніжкі і падручнікі для дзяцей (“Гасцінец для малых дзяцей”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”), часопіс для моладзі (“Лучынка”), нелегальныя выданні (“Песні”, “Калядная пісанка”), лістоўкі, маніфесты і інш. Для жыхароў і гасцей  Шчучына, дзе існуе бібліятэка імя Цёткі і ўсталяваны помнік паэтэсе, выстава стала цудоўнай магчымасцю пабачыць арыгінальную творчую спадчыну слаўнай зямлячкі.

Э. Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас