Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія – надалей першая ў ЕС паводле колькасці атрыманых заяваў аб прытулку

Навіны Германіі. Германія – надалей першая ў ЕС паводле колькасці атрыманых заяваў аб прытулку

29 ліпеня 2021, 07:01 У свеце 21
Навіны Германіі. Германія – надалей першая ў ЕС паводле колькасці атрыманых заяваў аб прытулку

Германія захоўвае лідарства ў Еўрапейскім Саюзе паводле колькасці атрыманых заявак на прытулак. Пра гэта ў нядзелю паведаміла газета Welt am Sonntag на падставе справаздачы Еўрапейскага бюро падтрымкі прытулку (EASO).

 

Паводле справаздачы, у першай палове гэтага года краіны ЕС, а таксама Нарвегія і Швейцарыя атрымалі агулам 194808 заяваў аб наданні прытулку. У Германіі была зарэгістравана 47 231 заява. Удакладняецца, што 36% шукальнікаў прытулку прыбылі з Сірыі, 18% – афганцы і 6,6% – іракцы.

Паводле звестак Welt am Sonntag, на другім месцы – Францыя (32 212), за ёй ідуць Іспанія (25 823) і Італія (20 620). Спіс замыкаюць Венгрыя (19), Эстонія (30) і Латвія (58).

 Раней міністр унутраных справаў Германіі Горст Зэегофер выказаў занепакоенасць цяперашняй сітуацыяй, бо ўсё больш мігрантаў прыбывае ў краіну так званым балканскім маршрутам. Разам з тым ён адзначыў, што раней нямецкае насельніцтва талерантна ставілася да размяшчэньня ўцекачоў на тэрыторыі Федэратыўнай Рэспублікі Германіі. Але тады трэба было прыняць толькі 200 тысяч чалавек за год. Калі іх колькасьць значна ўзрасла, краіна, паводле міністра, сутыкнулася з сацыяльнымі і палітычнымі праблемамі.

 Кіраўнік МУС таксама ўдакладніў, што летась у Германіі папрасілі прытулку больш за 102,5 тысячы мігрантаў.

Welt am Sonntag.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас