Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускамоўная песня “Падзяка сэрца” на “Славянскім базары ў Віцебску” ўзяла 1-ую прэмію

Беларускамоўная песня “Падзяка сэрца” на “Славянскім базары ў Віцебску” ўзяла 1-ую прэмію

29 ліпеня 2021, 07:22 Культура 43
Беларускамоўная песня “Падзяка сэрца”  на “Славянскім базары ў Віцебску”  ўзяла 1-ую прэмію

З 14 па 18 ліпеня праходзіў юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Свята асвятлялі больш за чатыры сотні акрэдытаваных прадстаўнікоў 43-х беларускіх і 33-х замежных СМІ з васьмі краін.

Да юбілею фестывалю было падрыхтавана шмат цікавостак. Былі выдадзены даведнік “Славянскі базар у Віцебску. Трэцяе дзесяцігоддзе”, каталог фірмовага стылю і сцэнаграфіі фестывалю. У цэнтры горада з’явіліся новыя фотазоны – вялізны металічны кантрабас і рознакаляровая пава. Змянілася цырымонія ўзняцця фестывальнага сцяга. Калі раней яна непасрэдна папярэднічала закладанню імянной зоркі, дык цяпер была перанесена на таямнічую апоўнач, сімвалізуючы нараджэнне новага дня, у які быў урачыста адкрыты юбілейны фэст з удзелам Прэзідэнта краіны А.Р. Лукашэнкі. А тыя, хто прыязджае на яго 14 і больш гадоў, атрымалі так званы “валошкавы пашпарт” – гэткае сувенірнае пасведчанне, якое, зразумела, не замяняе сапраўдны дакумент.

Свае ўзнагароды падрыхтавала і Саюзная дзяржава. Спецыяльнымі дыпломамі Пастаяннага Камітэта СД “За творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі” былі адзначаны галоўны гукарэжысёр Цэнтра культуры “Віцебск” Руслан Стаброўскі, галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Віталь Кульбакоў, народны артыст СССР, альтыст і дырыжор Юрый Башмет, генеральны дырэктар Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гісторыі Расіі Ірына Веліканава.

Падчас фестывалю былі праведзены XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс.

Ярка прагучалі над Віцебскам славянскія ноты. 14 маладых выканаўцаў з краін Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі спявалі на рускай, украінскай, беларускай і іншых славянскіх мовах.

Гран-пры і “ЛІРУ” старшыня міжнароднага журы народны артыст Беларусі Анатоль ЯРМОЛЕНКА ўрачыста ўручыў спявачцы з Казахстана РУХІІ. I прэмію заваявала Ірына АРСЕНІЕВІЧ з Сербіі, і яна ж уганаравана Спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “СЛАВЯНСКАЯ НАДЗЕЯ”. II прэмію раздзялілі беларус Данііл МЫШКАВЕЦ і ўкраінка Рэната ШТЫФЕЛЬ. Дыпломы лаўрэатаў трэцяй ступені ўручаны выканаўцам ІВАННЕ са Славакіі і Тофіку ГАДЖЫЕВУ з Азербайджана. Спецыяльнай прэміяй імя Уладзіміра МУЛЯВІНА, заснаванай Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам, узнагароджаны Мірза СЕЛІМОВІЧ з Босніі і Герцагавіны. Прызы Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ўручаны беларусу Даніілу МЫШКАЎЦУ і расіяніну Эмілю КАДЫРАВУ. Абай СЕРЫКАЎ з Кыргызстана адзначаны ўзнагародай міждзяржаўнай тэлекампаніі “МІР”.

Па выніках конкурсных выступленняў на Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе гран-пры конкурсу прысуджана Комнену ВУКАВІЧУ з Чарнагорыі. Прадстаўнік Беларусі Канстанцін МАЗУРКЕВІЧ атрымаў I прэмію. II прэмія дасталася Элізабет ЗАХАРЫЕВАЙ з Балгарыі і Ксеніі КАН з Расіі. III прэмію раздзялілі Шахрухон ХАЛІМХОНАЎ з Узбекістана і ДАНІЕЛА з Украіны.

Спецыяльным прызам Парламенцкага сходу Союза Беларусі і Расіі былі ўзнагароджаны лепшыя выканаўцы ад Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Канстанцін МАЗУРКЕВІЧ і Ксенія КАН адпаведна.

На пытанне карэспандэнта БЕЛТА, чаму ён выбраў менавіта песню “Падзяка сэрца”, Канстанцін Мазуркевіч адказаў:

– На самай справе мне вельмі імпануе выканавец гэтай песні Юрый Наўроцкі, які выступае пад творчым псеўданімам Uzari. І як толькі ўстала пытанне з нагоды песні на беларускай мове, то я адразу ўспомніў пра гэтага спевака і яго кампазіцыю “Падзяка сэрца”. Вырашылі паспрабаваць, і ў нас усё атрымалася.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас