Вечар запаліць зоркі на небе,
Кіне пад ногі жменю расы,
Сумна, журботна і сэрца ў трывозе,
Дзе ж ты, каханая? Дзе гэта ты?
Дзе, па якіх ты блукаеш сцяжынках,
Чым жа акрэслены дзіўны твой шлях?
Выйдзі насустрач і знікне слязінка,
Што заблішчэла ў цябе на вачах.
Стрэнемся мы каля чыстай крыніцы,
Дзе срэбным струменем вадзічка бруіць,
Будзем піць водар вуснаў сунічных,
Бачыць вачэй васільковы блакіт.
Плечы твае ахіну туманамі,
Пяшчотаю сэрца тваё агарну,
Радасць і шчасце крочыць за намі.
Вер, што кахаю цябе я адну!
Якая ноч…
Якая ноч! І ні радка
На белым аркушы паперы,
А завіруха ля акна
Выводзіць сумныя напевы.
Там цемень, холад. Там нуда.
Там снег крупою засціць вочы,
І падарожнаму бяда –
Са шляху толькі бы не збочыць.
Тут свечкі коціцца сляза.
І цішыня. І адзінота.
Што ў гэту ноч перакажу
Я сам сабе: мая бядота.
Жыццё сваё перагляджу,
І буду радзіцца, як быць мне.
І буду ставіць кожны крок
На шалі крохкія сумнення,
І буду, буду зноў знарок
Я турбаваць сваё сумленне.
І буду ім усё ламаць,
Што збудаваў крывёй і потам:
Сябе хваліць, сябе караць
І спавіваць калючым дротам…
О, час расплаты! Чорна час!
Мне б дачакацца толькі ранку,
Пайшла мяцеліца бы прэч,
А я сумёты змёў бы з ганка.
* * *
Каханая павінна быць адзінай,
Свая старонка – маці роднай,
Нашчадкі мець заўжды кавалак хлеба,
Над галавою быць блакіту неба.
Каханне ў ложку месціцца са здрадай,
Свая старонка прэч нас гоніць,
Апошнюю скарынку ямо самі,
А хмары чорныя спрадвек над намі.
Маё развітанне з радзімай
Жоўкне лісце на дрэвах, жухне ў доле трава.
Птушак клін рэжа крыкам паветра. Пара.
Вёрсты доўгай дарогі
мераць уласным крылом,
Сумаваць па тым краі, дзе
бацькоўскі твой дом.
Так і я пакідаю свой родны куток,
Каб увесну вярнуцца знарок.
Канчаецца дзень…
Дождж.
Вечарэе.
Канчаецца дзень.
Хмурых надворкаў
зацятая немач.
Ад ліхтароў
асвятляльных
маркотны цень…
На бальшак!
Ды хутчэй!
…І там –
праклятая цемень.
Выкалаць вока і не ступіць,
а ў душы хоць бы бляклы праменьчык
кволай надзеяй не заблішчыць.
Спадзяванне ў восеньскі сум
Лета-старэча сыходзіць ад нас
І адлятае бусел.
Хутка настане сумны час,
Восень сустрэнуць мусім.
І карацеюць за днямі дні,
Хмарамі млосць наганяюць.
Мы засталіся з табою адны,
Голыя дрэвы нам спагадаюць.
Сонца скупое, як воўчае вока,
Блісне і зразу патухне.
Бачна па ўсім, што зіма недалёка,
І да яе мы прывыкнем.
А ў журбоце не ўсё аднастайна,
Цешацца мрояй надзеі.
Будзе вясновае адтаванне,
Хмары вясною радзеюць.
* * *
На шалях надзеі і смутку
Гойдаюся даўно.
Няма для душы паратунку,
Жыццё, як нямое кіно.
Жыццё без прасвету, спагады,
Спагада – што гэта за рэч?
Не трэба мне вашай парады,
Ідзіце вы з ёю прэч!
г. Масты.