Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў “Верасень” № 24!

Выйшаў “Верасень” № 24!

7 ліпеня 2021, 07:44 Выданні 44
Выйшаў “Верасень” № 24!

Выйшаў з друку чарговы, 24 па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Касі Іофе, Ганны Рудак, Кацярыны Ваданосавай, Ірыны Грумандзь, Людмілы Сіманёнак, Яўгена Скібскага, Васіля Дэбіша і Станіслава Судніка.

Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Алесі Чарнавокай, Сяргея Блінкоўскага, Юрыя Несцярэнкі, Лявона Валасюка, Паўла Ляхновіча і Вячаслава Лапціка.

У раздзеле “Пераклады” змешчаны вершы ўкраінскай паэткі Оляны Руты ў перакладзе Сяргея Панізьніка.

Раздзел “Крытыка” адкрываецца артыкулам Сяргея Панізьніка, прысвечаным юбілею “беларускага салаўя” – Міхася Забэйды- Суміцкага. Пра тое, што важней — працэс або вынік, што мацней – Вера або Каханне і пра шмат чаго іншага – гутарка Эдуарда Акуліна з сёлетнім Лаўрэатам літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча Артурам Камароўскім. “Сваім ходам па Беларусі” праехалася і падзялілася ўражаннямі ад вандроўкі з чытачамі “Верасня” Кацярына Шчасная. Старажытны абрад “Страла” паўстае ў запісах Генадзя Лапаціна. Жыццёвыя і творчыя лёсы Міхася Васілька, Аляксандры Бергман і Паўла Крынчыка ўзнаўляюцца ў артыкуле Сяргея Чыгрына “Асобы Заходняй Беларусі”. З чарговым літаратурным аглядам кніжных навінак выступае Алесь Аркуш. Дэбютную кнігу Артура Камароўскага “Вада пачынае жыць” разглядае ў сваёй рэцэнзіі Анатоль Трафімчык.

Мастацкае афармленне і вокладку нумара падрыхтавала Валерыя Праслава. Ілюстрацыі Юліі Давыдавай.

Пытайце “Верасень” № 24 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4717
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас