Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Хоць “Лявоніху”, хоць кракавяк. На Лідчыне танцуюць усе!

Хоць “Лявоніху”, хоць кракавяк. На Лідчыне танцуюць усе!

7 ліпеня 2021, 00:03 Культура 62
Хоць “Лявоніху”, хоць кракавяк. На Лідчыне танцуюць усе!

Мінулыя выхадныя вызначыліся гарачым надвор’ем і былі насычаныя культурнымі падзеямі. Адной з самых “гарачых” стаў танцавальны “ЭтнаБум”, які “ўзарваў” у танцах не толькі Лідчыну, але і ўсю Гарадзенскую вобласць.

Унікальны праект “ЭтнаБум” – ініцыятыва ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама – закліканы папулярызаваць традыцыйную культуру і захоўваць рэгіянальныя асаблівасці танцу. Падобных праектаў дагэтуль на Гарадзеншчыне, ды і ў Беларусі не было. Толькі аднадзённыя фестывалі (напрыклад, абласны фестываль “Танцуем па-даўнейшаму” з прапіскай у Лідзе).

“ЭтнаБум”, наадварот, будзе насіць рэгулярны характар і прадоўжыцца ўсё лета. Штотыдзень на пляцоўках устаноў культуры будуць праходзіць майстар-класы па беларускіх побытавых танцах. Работнікі культуры запросяць да ўдзелу мясцовае насельніцва і навучаць танчыць хоць “Лявоніху”, хоць кракавяк, а то і “Мальвіну”, “Лысага” ці “Падэспань”.

Старт праекту быў дадзены ў мінулую суботу ў 19.00. На Лідчыне танчылі, здавалася, усе! На пляцоўках каля ўстаноў культуры аграгарадкоў амаль адначасова кінуліся ў скокі прафесіяналы і аматары танцаў. Можна не сумнявацца: у нас танчылі лепш за ўсіх!

Ад самых простых рухаў да трохкроку… Работнікі культуры ўпэўнены: асвоіць беларускі танец можа любы ахвочы. Галоўнае – навучыцца правільна трымаць рукі, спіну, не блытацца ў кроках у час энергічных скокаў. Ну, і, вядома, рэгулярная практыка. “ЭтнаБум” – лепшая для гэтага магчымасць.

Многім удалося станчыць так, каб аж пыл ляцеў з-пад абцасаў! І не стаміцца зусім, а наадварот, напоўніцца цудоўнай энергіяй самабытнага беларускага танцу.

Наступны “ЭтнаБум” чакае зацікаўленых жыхароў і гасцей Лідчыны ў бліжэйшую суботу. Актуальная інфармацыя – на сайце Лідскага раённага цэнтра культуры і  народнай творчасці, Тэлеграм-каналах цэнтра  і на сайце “Культура Лідчыны”.

Вольга Яхантава,

lidanews.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас