• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 25 мая 2022
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Дзейнасць Лідскай друкарні вачыма школьнікаў

Дзейнасць Лідскай друкарні вачыма школьнікаў

29 чэрвеня 2021, 22:53 Культура 4
Дзейнасць Лідскай друкарні вачыма школьнікаў

Кожны чалавек у паўсядзённым жыцці сустракаецца з газетамі, кнігамі, буклетамі, бланкамі, часопісамі, этыкеткамі і іншай друкаванай прадукцыяй. Нам нават немагчыма ўявіць наша сучаснае жыццё без усяго гэтага.  А вось дзе і як з’яўляюцца гэтыя рэчы, можна даведацца толькі наведаўшы паліграфічнае прадпрыемства. Лідскім школьнікам у гэтым плане пашчасціла: у горадзе на працягу амаль 80 гадоў працуе Лідская друкарня.

У рамках рэгіянальнага праекта “#Эканоміка. Асоба. Будучыня” навучэнцы 8 Б класа 11 школы вырашылі асабіста пазнаёміцца з дзейнасцю прадпрыемства. На экскурсію мы адправіліся пасля абеду. І гэта не выпадкова: менавіта ў гэты час вядзецца раздрукоўка газет. 

Каля будынка друкарні нас сустрэў дырэктар Мікалай Мікалаевіч Пякарскі, які на час стаў нашым экскурсаводам. На пачатку экскурсіі нашу ўвагу звярнулі на тое, што будынак, перад якім мы знаходзімся, уключаны ў спіс гістарычна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Пабудаваны ён у сярэдзіне 19 стагоддзя. Амаль на працягу 100 гадоў тут размяшчалася гарадская турма. У 1947-1951 гг. тут размяшчалася працоўная дзіцячая калонія для малагадовых злачынцаў. І толькі ў 1963 годзе пасля рэканструкцыі будынак быў перададзены Лідскай друкарні, якая пачала працу адразу пасля вызвалення горада ў 1944 годзе і размяшчалася да гэтага ў іншым будынку.

Пасля знаёмства з гісторыяй друкарні школьнікаў запрасілі наведаць  вытворчыя памяшканні. У брашуровачным цэху дзеці з захапленнем разглядалі швейную машыну, брашуратар. Тут ім расказалі і паказалі, як праходзіць праца над выдавецтвам кнігі “Праваслаўныя храмы Лідчыны: гісторыя і сучаснасць”, аўтарам якой з’яўляецца іх класны кіраўнік.

Затым яны пачулі пра спецыфіку працы аператара электроннага набору і вёрсткі. Убачылі, як з вялікіх рулонаў паперы нара-заюць лісты патрэбнага фармату. І ўсё ж школьнікам не цярпелася паглядзець самы важны працэс – друк газет. У цэх праходзілі групамі. Шум, пах друкарскай фарбы – пра-ца кіпела! І вось на канвееры но-венькія асобнікі “Перамогі” (у гэты час ішоў друк дзятлаўскай ра-ённай газеты).

Было вельмі шумна. “Як цяжка тут працаваць…” – перагаворваліся ўражаныя школьнікі. Цяпер яны атрымалі ўяўленне пра тое, як нараджаюцца газеты і кнігі.

Адказваючы на пытанні, Мікалай Мікалаевіч расказаў, што ў друкарні друкуюцца не толькі газеты і кнігі, але і брашуры, буклеты, граматы, дыпломы, налепкі, этыкеткі, календары і інш. Сёння ў друкарні працуюць 15 чалавек, гэта людзі розных прафесій: друкар, аператары электроннага набору і вёрсткі, фальцоўшчык і іншыя. Пачулі вучні і інфармацыю, дзе сёння можна атрымаць спецыяльнасці, каб у будучым мець магчымасць працаваць ў друкарні.

Экскурсія стала вельмі пазнавальнай. Дзеці ўбачылі, які працаёмкі шлях ад задумкі да свайго чытача праходзіць кожны ну-мар газеты і выданне кнігі. І зразумелі: звычайныя газеты і кнігі, не такія простыя, як здаюцца на першы пагляд.

Школьнікі 11 лідскай школы выказваюць падзяку за цікавую і пазнавальную экскурсію дырэктару Лідскай друкарні Мікалаю Мікалаевічу Пякарскаму.

Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 8Б класа

сярэдняй школы

№ 11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Мова - тое, што нас яднае
Мова

Мова - тое, што нас яднае

2 сакавіка 2021, 21:3223
Гісторыя Магілёўшчыны. Аляксандраўская рэальная вучэльня ў Магілёве
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Аляксандраўская рэальная вучэльня ў Магілёве

26 студзеня 2021, 14:2921
Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў
Грамадства

Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў

19 студзеня 2021, 10:3520
Гісторыя Віцебска пазнаецца глыбей праз прызму асобы А. Сапунова
Навука

Гісторыя Віцебска пазнаецца глыбей праз прызму асобы А. Сапунова

31 сакавіка 2021, 23:0320
Далучайцеся да нас