Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Адраджэнне традыцыі: прыватныя выдавецтвы Рэспублікі Беларусь”

“Адраджэнне традыцыі: прыватныя выдавецтвы Рэспублікі Беларусь”

28 чэрвеня 2021, 10:00 Культура 67
“Адраджэнне традыцыі: прыватныя выдавецтвы Рэспублікі Беларусь”

У чэрвені споўніцца 31 год з часу прыняцця Закона СССР “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. Гэты закон замацаваў свабоду друку і адмену цэнзуры. А праз два гады, таксама ў чэрвені, у незалежнай Беларусі першыя прыватныя прадпрымальнікі атрымалі ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці. З таго часу ў нашай краіне пачалося адраджэнне прыватнай ініцыятывы ў сферы кнігавыдання. З гэтай нагоды Музей беларускага кнігадрукавання прадстаўляе выставу “Адраджэнне традыцыі: прыватныя выдавецтвы Рэспублікі Беларусь”.

Карані прыватнаўласніцкага кнігавыдання ўзыходзяць да часоў беларускага першадрукара і яго паслядоўнікаў. Менавіта з таго часу пачалася шматгадовая гісторыя прыватнага выдавецтва на тэрыторыі Беларусі, развіццё якога было прыпынена ў савецкі перыяд, калі сфера кнігавыдання была манапалізавана дзяржавай. Але ўжо  з 1970-х гг. у Беларусі пачалі з’яўляцца альтэрнатыўныя афіцыйным крыніцам інфармацыі матэрыялы. І менавіта Полаччына стала вытокам беларускага самвыдату, а таксама прыватнай ініцыятывы ў беларускім кнігавыданні. На выставе “Адраджэнне традыцыі: прыватныя выдавецтвы Рэспублікі Беларусь” можна пабачыць унікальныя прадметы – кнігі, што выходзілі ў савецкі перыяд на Полаччыне падпольна.

Пасля атрымання першых ліцэнзій на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці пачалося павелічэнне і хуткае развіццё прыватных выдавецтваў краіны. Вядучымі недзяржаўнымі выдавецтвамі Рэспублікі Беларусь у 1990-х гг. былі “Эрыдан”, “Паліфакт”, “Мет”, “Аракул”, “Амалфея”, “Пікорп”, “Сервег”, “Сказ”. Яны займаліся выпускам мастацкай, адукацыйнай і асветнай літаратуры, дэтэктываў, фантастыкі, дысідэнцкай, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай літаратуры. Прыватныя выдавецтвы “Тэхналогія”, “Асар”, “Экаперспектыва”, “Аракул”, “Хата”, “Жаксон”, “Беларускі кнігазбор” актыўна распаўсюджвалі творы на беларускай мове, а таксама ўзяліся за перавыданне нацыянальнай кніжнай спадчыны.

З пачатку 2000-х гг. бясспрэчным лідарам беларускага кнігавыдання па тыражы і колькасці выданняў стала выдавецтва “Харвест”. Да лідараў недзяржаўных выдавецтваў у азначаны час адносіліся таксама “Папуры”, “Аверсэв”, “Кніжны дом”, “Юніпрэс”, “Тэхналогія”, “Кавалер Паблішэрс”, “Чатыры чвэрці”, “Каўчэг” і інш. На сённяшні дзень прыватныя выдавецтвы выпускаюць большую частку друкаванай прадукцыі краіны, іх вы-данні становяцца лепшымі на конкурсах “Мастацтва кнігі”, трапляюць у музейныя зборы.

Акрамя кніг, на выставе “Адраджэнне традыцыі: прыватныя выдавецтвы Рэспублікі Беларусь” можна пабачыць лагатыпы выдавецтваў, многія з якіх, як напрыклад лагатып “Аверсэв”, добра знаёмыя беларусам з самага дзяцінства.

Выстава працягне працу да 15 жніўня. Шчыра запрашаем ўсіх ахвотных!

Дзіяна Кашкур,

старшы навуковы супрацоўнік Музея  беларускага кнігадрукавання.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас