Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ведаеш беларускую мову – ідзеш у ВНУ

Ведаеш беларускую мову – ідзеш у ВНУ

16 чэрвеня 2021, 19:20 Мова 19
Ведаеш беларускую мову – ідзеш у ВНУ

Удзельнікі праекта “Першыя” ад А1 з розных гарадоў нашай краіны зрабілі праект “Беларуская мова як шлях да паступлення”. Галоўнай яго ідэяй з’яўляецца распаўсюдж-ванне беларускай мовы, у першую чаргу, сярод абітурыентаў.

– Мы хочам, каб беларуская мова стала больш папулярнай сярод абітурыентаў. Наш праект закліканы распавесці людзям, што беларуская мова – цікавая, а калі здаваць яе на ЦТ, шанцы паступлення ў ВНУ становяцца вышэй, – распавяла адна з членаў каманды Ірына Срэбняк.

У праекце ўдзельнічаюць сем чалавек, усе яны навучаюцца ў школе, акрамя ментара Аляксандра. Раней дзеці не ведалі адзін аднаго, пазнаёміліся на этапе падрыхтоўкі да прэзентацыі сваёй ідэі. Каманда была прадстаўніком кірунку “Культура”.

Школьнікі кажуць, што настаўнікі цалкам падтрымалі іх і дапамагалі з рэалізацыяй праекта.

У межах сваёй ініцыятывы дзеці правялі даследаванні, у якіх высветлілі суадносіны вучняў, якія здаюць беларускую і рускую мовы, адсотак вучняў-стобальнікаў, чаму абітурыенты здаюць рускую або беларускую мову, і прывялі прыклады, чаму беларускую мову лягчэй здаваць.

Дарэчы, даследаванні яны праводзілі цалкам самастойна: рабілі апытанкі ў Інстаграме, глядзелі статыстыку за мінулыя гады. Зрабілі дыяграмы, у якіх наглядна паказалі вынікі сваёй працы.

Таксама маладзёны заснавалі старонку ў Інстаграме і канал у Тэлеграме, дзе яны публікуюць правілы беларускай мовы, зрабілі адмысловыя буклеты.

– Мы стварылі буклет з пералікам асноўных фактаў і некаторых правілаў, якія істотна адрозніваюцца ад рускай мовы і дэманструюць, наколькі лягчэй здаваць беларускую. Буклеты мы распаўсюджваем абсалютна бясплатна, і вы можаце замовіць іх і раздаць сваім вучням або аднакласнікам і такім чынам папулярызаваць беларускую мову, якая дазволіць вам і вашым сябрам мець большыя шанцы для паступлення, чым тым, хто яшчэ здае рускую.

Дарэчы, у паўсядзённым жыцці, кажуць удзельнікі праекта, яны не заўсёды размаўляюць па-беларуску, але стараюцца. На пытанне, што трэба зрабіць для пашы-рэння ўжывання роднай мовы, дзеці адказваюць проста: “Каб беларуская мова была больш распаўсюджанай, трэба, каб людзі хацелі размаўляць на ёй, каб людзям яна падабалася і каб людзі яе любілі”.

Марыя Камарова, Новы час.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Навукова-практычная канферэнцыя  "ХIІ Лідскія чытанні".
літаратура

Навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні".

26 красавіка 2025, 06:4016
Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову
Мова

Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

2 лютага 2022, 07:5516
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Далучайцеся да нас