Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Стоўбцах установяць помнік Якубу Коласу

У Стоўбцах установяць помнік Якубу Коласу

16 чэрвеня 2021, 19:33 Навіны 55
У Стоўбцах установяць помнік Якубу Коласу

У наступным годзе ў Стоўбцах з’явіцца помнік На-роднаму паэту Беларусі Якубу Коласу (1882-1956). Многія гады Таварыства беларускай мовы і грамадскасць Беларусі дабіваліся гэтага помніка, і вось нарэшце ён мае быць. 

Адкрыццё помніка будзе прымеркавана да 140-годдзя народнага песняра і з нагоды правядзення ў Стоўбцах менскага абласнога свята “Дажынкі-2022”.

Культурная спадчына Стаўпецскага раёна трывала звязана з Якубам Коласам: тут ён нарадзіўся, жыў, ствараў вялікія творы, тутака ж упершыню сустрэўся з Янкам Купалам і ўдзельнічаў у нелегальным настаўніцкім з’ездзе. Імем народнага паэта на Стаўпеччыне названы школы і вуліцы.

Але як ні дзіўна, на радзіме Якуба Коласа ёсць толькі адзін помнік – у Мікалаеўшчыне, на радзіме яго бацькоў. Бронзавы бюст быў усталяваны ў вёсцы яшчэ ў савецкі час, у 1972 годзе, да 90-годдзя песняра. Знайсці яго нескладана: досыць пад’ехаць да будынка Мікалаеўшчынскага сельсавета, побач з якім і размяшчаецца помнік паэту.

 Яго гісторыя не самая простая. Рашэнне пра паста-ноўку помніка прынялі яшчэ ў 1956 годзе, пасля смерці паэта. 16 жніўня таго года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “Пра ўвекавечанне памяці Народнага паэта БССР Якуба Коласа (Міцкевіча Канстанціна Міхайлавіча)”. Менавіта тады было вырашана ўсталяваць манументальны помнік паэту ў Менску і бюст на яго радзіме ў Стаўпецкім раёне.

Праўда, за 16 гадоў бюст змяніўся. Зірніце на архіўны праект першапачатковага помніка аўтарства Міхася Бакланава, створанага ў 1956 годзе, і канчатковы варыянт, над якім працавалі Аляксей Глебаў і Ігар Краўчанка: пастамент набыў прасцейшую форму, на ім з’явілася цытата з верша “Песняй вітаю я вас”, а сам Колас некалькі “памаладзеў”.

На конкурс помніка Якубу Коласу сёлета паступіла 15 скульптурных работ. Пераможцам стаў аўтарскі калектыў скульптараў Івана Міско, Сяргея Логвіна і Уладзіміра Піпіна. Той самы калек-тыў скульптараў, які працаваў і ўстанавіў помнік Льву Сапегу ў 2019 годзе ў Слоніме. Цяпер мастакі плённа працуюць над помнікам, каб своечасова яго ўстанавіць у Стоўбцах і парадаваць усіх беларусаў.

Манумент будзе знаходзіцца ў цэнтры горада, у скверы на вуліцы Цэнтральнай. Прыблізная вышыня кампазіцыі – 3 метры. Яго стварэнне і ўсталёўка будзе фінансавацца за кошт прыцягнутых сродкаў ад правядзення суботнікаў, спонсарскай дапамогі і іншых крыніц. Як паведамілі ў Стаў-пецкім АКС, на 28 траўня сабрана 35 337 рублёў.

Вы таксама можаце дапамагчы ў зборы сродкаў! Для гэтага досыць пералічыць любую суму на дабрачынныя рахункі, якія размешчаны на сайце газеты “Прамень” і іншых стаўпецкіх сайтах.

Паводле артыкулаў: Кацярыны Сівадзедовай, газета “Прамень”, і Барыса Баля, Беларускае Радыё Рацыя. Фота: www.pramen-news.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Далучайцеся да нас