Лідская зямля мае сваю слаўную і даўнюю гісторыю. Стагоддзямі насялялі наш край працавітыя, высакародныя, багатыя на мастацкія таленты людзі, якія зрабілі свой унёсак у развіццё гаспадаркі, навукі, культуры і мастацтва Лідчыны.
Гэты краязнаўчы каляндар змяшчае юбілейныя даты 2025 года і кароткія звесткі пра вядомых людзей і падзеі гісторыі Лідчыны. Спадзяёмся, што наша выданне будзе карысным для шырокага кола чытачоў, краязнаўцаў, бібліятэкараў.
750 гадоў з дня нараджэння Гедыміна (каля 1275 – 1341 гг.) Вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага, заснавальніка Лідскага замка.
610 гадоў (ліпень 1415 г.) першай згадцы пра Мыто (Лідскі р-н).
575 гадоў таму назад (1450 г.) пачата будаўніцтва касцёлаў у Кру-пе (Крупаве) і Новай Ваверцы (Дылеве) Лідскага павета.
565 гадоў (1460 г.) з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Крупава. Згадваецца, як вёска і маёнтак Крупа (Крупуя), шляхецкая ўласнасць.
545 год з дня нараджэння Юрыя Радзівіла (каля 1480 – 1541 гг.). Дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Меў маёнткі ў Ашмянскім, Гара-дзенскім паветах, у Жырмунах, Дакудаве, Сяльцы і Зблянах Лідскага павета.
530 гадоў (1495 г.) з часу пер-шага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Голдава. Згадваецца, як двор Оўдава (Олдава).
500 гадоў (1525 г.) з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Сялец (Ганчарскі с\с). Згадваецца як маёнтак Ю.М. Радзівіла ў Лідскім павеце Наваградскага ваяводства.
505 гадоў (1520 г.) з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Дворышча.
455 гадоў таму (1570 г.) Ваверка Лідскага павета атрымала статус мястэчка.
435 гадоў таму, 17 верасня 1590 г. прывілеем караля і Вялікага князя Жыгімонта ІІІ Вазы г. Ліда было нададзена Магдэбурскае права і гарадская пячатка з ільвом і двума перакрыжаванымі ключамі (сучасны герб г. Ліды).
355 гадоў таму (1670 г.) кароль і Вялікі князь Міхал Вішнявецкі сваім прывілеем пацвердзіў Лідзе Магдэбурскае права.
290 гадоў таму (1745 г.) адкрыта школа піяраў у Лідзе.
260 гадоў (1765) з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Гарні. Згадваецца, як вёска, цэнтр “дзяржавы” ў Лідскай эканоміі.
255 гадоў таму (1770 г.) пабудаваны Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцёл па праекце архітэктара І.К. Глаўбіца.
230 гадоў таму (14 снежня 1795 г.) Лідчына ўключана ў склад Расійскай імперыі. Начальнікам Лідскага павета прызначаны секунд-маёр расійскіх войскаў Карл Мейр.
230 гадоў (1795 г.) назад у вёсцы Голдава Лідскага павета пабудавана Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (драўляная).
235 гадоў назад (1790, Лідскі павет – 1878) нарадзілася графіня Сафія дэ Шаузёль-Гуф’е (у дзявоцстве Тызенгаўз) – фрэйліна дзвюх рускіх імператрыц, аўтарка шэрагу гістарычных раманаў, мемуарыстка. Пакінула каштоўныя ўспаміны пра часы праўлення Александра І, вайну 1812 года і інш.
215 гадоў таму (канец 1810 г.) пабудавана Крыжаўзвіжанская царка ў Бабрах Лідскага павета.
185 гадоў з дня нараджэння Дамбавецкага Аляксандра Станіслававіча (1840-1914 гг.), уладальніка маёнтка Бердаўка (1864 – 1914 гг.) (пабудаваў Бердаўскі палац, заснаваў парк), краязнаўца, ганаровага суддзі Лідскага павета.
170 гадоў з дня нараджэння Столе Юліюша (1855 – 1927 гг.), уладальніка аднаго з буйнейшых у Еўропе шклянога завода “Нёман” у г. Бярозаўка. Пахаваны ў Бярозаўцы.
165 гадоў з дня нараджэння Вільгельма Краеўскага (1860 – 1905 гг.), аднаго з заснавальнікаў шкляной вытворчасці на Лідчыне.
165 гадоў (1860 г.) з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Жырмуны. Згадваецца як сяло ў Лідскім павеце. З 1861 года цэнтр Жырмунскай воласці Лідскага павета.
160 гадоў таму (восень 1865 г.) у Дакудаве была адчынена народная навучальня.
160 гадоў назад (1865 г.) у вёсцы Дакудава Лідскага павету пабудавана Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (драўляная), 1867 (мураваная).
160 гадоў назад (1865 г.) у вёсцы Мыто Лідскага павета пабудавана Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (драўляная), 1866 (мураваная).
150 гадоў таму (1875 г.) пабудавана і асвечана ў імя Святога Георгія царква на Лідскіх праваслаўных могілках на сродкі, ахвяраваныя аднадворцам Антонам Васнеўскім.
150 гадоў (1875 г.) назад адкрылася Першая гута (шкляная майстэрня) каля Бярозаўкі.
145 гадоў таму назад (восень 1880 г.) святар Сяргей Шостаў наладзіў у Радзівонішках Лідскага раёна царкоўна-прыходскую школу.
135 гадоў таму (восень 1890 г.) адкрыты школы пісьменства ў Баярах Смалоцкіх, Вангах і Лазянах, а таксама царкоўна-прыходская школа ў Баярах Лідскага павета.
125 гадоў таму (канец 1900 г.) адкрыты школы пісьменства ў Баневічах, Жучках, Мінойтах, Навасадах і Заполлі Лідскага павета.
120 гадоў назад (1905 г.) выйшла першая кніга па гісторыі нашага горада. (Шимелевич, М. Город Лида и Лидский замок: исторический очерк. Вильна: Типография “Русский Починъ”, 1905).
120 гадоў назад пабудаваны Касцёл Святога Міхаіла Арханёла у вёсцы Белагруда. Храм уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
115 гадоў таму (1910 г.) Лідская жаночая навучальня пераўтворана ў Лідскую жаночую гімназію імя М. Навіцкай.
115 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Ігнатава (1910-1944). У гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з кіраўнікоў патрыятычнай падпольнай групы. 23 чэрвеня 1944 года расстраляны. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада.
115 гадоў з дня нараджэння Драгуна Юльяна Баляслававіча (1910-1973). У гады Вялікай Айчыннай вайны прымаў актыўны удзел у арганізацыі партызанскага атрада імя Чкалава. У 1944-1949 гг. – галоўны рэдактар газеты “Уперад”. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.
110 гадоў таму (восень 1915 г.) Алаіза Пашкевіч (Цётка) адкрыла ў Лідзе першую беларускую школу.
110 гадоў з дня нараджэння Гладышава Яфрэма Іванавіча (1915 г., Бабруйскі р-н – чэрвень 1941 г.), першага старшыні Лідскага гарвыканкама (люты 1940 – чэрвень 1941). Адным з першых уключыўся ў стаханаўскі рух, усесаюзны рэкардсмен па распілоўцы лесу. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР першага склікання.
105 гадоў з дня нараджэння Кліменкі Паўла Іванавіча (1920-1941), лейтэнанта войск НКВД, загінуў у першыя дні вайны на Лідчыне, здзейсніў подзвіг , падобны да подзвігу героя бессмяротнай паэмы А.Твардоўскага “Василий Теркин”.
100 гадоў з дня нараджэння Клімко Аляксандра Аляксандравіча (1925-1944). У гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў патрыятычнай падпольнай групы. 3 траўня 1944 го-да расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада.
100 гадоў з дня нараджэння Качана Анатолія Гаўрылавіча (1925-1944). У гады Вялікай Айчыннай вайны актыўны удзельнік патрыятычнай падпольнай групы. 3 траўня 1944 года расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасмяротна ўзнага-роджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада.
100 гадоў з дня нараджэння Халявінскага Леаніда Фёдаравіча (1925-1943). У гады Вялікай Айчыннай вайны актыўны удзельнік патрыятычнай падпольнай групы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада.
85 гадоў назад (1940 г.) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР утвораны Лідскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці.
85 гадоў таму назад (студзень 1940 г.) у Лідзе адкрыты педнавучальня і музычная навучальня.
85 гадоў назад Ліду наведаў народны паэт Беларусі Янка Купала (сакавік 1940 г.). З ім прыехалі Зэлік Аксельрод, Пятро Глебка, Алесь Кучар. У Лідзе да іх далучыліся Валянцін Таўлай, Ніна Тарас, Анатоль Іверс, Пятрусь Граніт.
85 гадоў таму пры гарадской бібліятэцы адкрылася дзіцячая бібліятэка (чэрвень 1940 г.).
85 гадоў – 1940 год – падрыхтоўка да выбараў у Савет Нацыянальнасцей СССР. Кандыдат ад Ліды Сяргей Прытыцкі. Ад Слабадской выбарчай акругі № 306 у Вярхоўны Савет БССР вылучаны Янка Купала.
80 гадоў таму (5 жніўня 1945 г.) гарадской бібліятэцы прысвоена імя Янкі Купалы.
70 год таму (восень 1955 г.) у Лідзе адкрыта дзіцячая музычная школа.
60 гадоў таму (10 траўня 1965 г.) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР пасмяротна ордэнам Айчыннай вайны І ступені ўзнагарожданы М. Ігнатаў, А. Клімко, М. Кастраміна, М. Наказных, А. Качан, Л. Халявінскі, Л. Кудлачоў.
60 год таму (1965 г.) быў устаноўлены помнік-абеліск на месцы растрэлу яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
55 гадоў таму назад (1960 г.) міністр абароннай прамысловасці выдаў загад аб пачатку будаўніцтва ў Лідзе завода “Оптык”.
55 год таму (канец 1970 г.) званне Народнага калектыву прысвоена ансамблю “Лідчанка” гарадскога Дома культуры.
45 гадоў таму назад г. Ліда (1980 г.) ўзнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
40 год таму (1985 г.) пры Бердаўскім ДК быў заснаваны сямейны ансамбль Парфенчыкаў.
35 гадоў таму назад пастановай Савета Міністраў БССР № 48 ад 5 сакавіка 1990 года быў створаны заказнік рэспубліканскага значэння “Дакудаўскі” для захавання месцаў масавага вырастання журавін і стабілізацыі гідралагічнага рэжыму верхавога балота.
35 гадоў таму назад (1980 г.) пачала выходзіць газета “Наша слова”.
30 гадоў таму назад (1995 г.) г.п. Бярозаўка Лідскага раёна нададзены статус горада.
30 гадоў назад (1995 г.) створаны ансамбль песні і танца “Талака”, што дзейнічае на базе Лідскіх электрычных сетак.
25 гадоў таму (2000 г.) пачаў выдавацца літаратурна-мастацкі часопіс “Ад лідскіх муроў”.
20 гадоў назад (17-18 верасня 2005 г.) у Лідзе прайшоў першы Міжнародны рыцарскі турнір “Замак Гедыміна”; з 2007 года “Меч Лідскага Замка”.
15 гадоў таму (3 снежня 2010 г.) закладзены першы камень у фундамент Лідскага завода гарачай ацынкоўкі металаў у раёне в. Даліна.
15 гадоў назад (2010 г.) у Лідзе пабудаваны касцёл Святой сям’і.
15 гадоў назад (2010 г.) у Лідзе прайшлі рэспубліканскія Дажынкі, якія змянілі горад.
10 гадоў назад (2015 г.) у Лідзе насупраць раённага Палаца культуры адкрыты памятны знак у гонар герояў-авіятараў.
5 гадоў назад (2020 г. ) Ліда стала культурнай сталіцай Беларусі.
ЛІДСКІЯ ЮБІЛЯРЫ 2025 ГОДА
СТУДЗЕНЬ
1 – 80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Чарапіцы (1945 г., г. Ліда), кандыдата гістарычных навук, прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
6 – 70 гадоў з дня нараджэння Станіслава Станіслававіча Смольскага (1955 г., в. Хадзюкі Лідскага раёна), першага намесніка начальніка ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
10 – 100 гадоў з дня нараджэння Рыгора Філатавіча Фамічова (1925 г., в. Рунцава Курскай вобл. – 1978 г.) – першы сакратар Лідскага гаркама КПБ (люты 1961 г. – студзень 1968 г.). Пры Фамічове Р.Ф. ў Лідзе пабудаваны Лакафар-бавы завод (1963-1968 гг.), рэканструяваны аўтарэмзавод (1962-1965 гг.), хлебакамбінат, мясакамбінат, уведзены ў эксплуатацыю новыя цэхі і ўчасткі на абутковай фабрыцы, заводзе электравырабаў, на “Лідсельмашы”, камбінаце харчканцэнтратаў. Пабудавана сярэдняя школа № 11, кінатэатр “Юбілейны”, адкрыты планетарый і Лідскі індустрыяльны тэхнікум, насыпаны Курган Бессмяроцця.
14 – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Іосіфавіча Сяржынскага (1935 г.), беларускага эканаміста, кандадата эканамічных навук. Жыў на Лідчыне з дзяцінства да 1953 г., вучыўся ў сярэдняй школе № 3, Лідскім педвучылішчы.
ЛЮТЫ
2 – 70 гадоў з дня нараджэння Ірыны Сямёнаўны Бараздзіной (1955 – 2019 гг., г. Ліда), настаўнічала ў школах города Ліды. Аўтар кніг “Из соли, сахара и перца” і “Живу по чувствам”.
3 – 105 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Іванавіча Жабінскага (1920 – 1945). Штурман 75-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай дывізіі, 8-й Паветранай арміі, 4-га Украінскага фронту. Герой Савецкага Саюза. (1944). Вызваляў Ліду ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
8 – 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Мітрафанавіча Бачарова (1950 г., г. Краснаярск – 2004 г.), дырэктара сярэдняй школы № 13, паэта, празаіка, самадзейнага кампазітара, педагога.
19 – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Саўко (1925 г., в. Падкасоўе Наваградскага раёна – 1998 г.) – самадзейнага паэта. З 1957 г. жыў і працаваў на Лідчыне, асноўную частку свайго жыцця аддаў вядомай на Лідчыне гаспадарцы – саўгасу “Тарнова”. “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі”. Аўтар трох зборнікаў пазіі.
21 – 110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Іларыёнавіча Сіранкова (1915 – 1985гг.). Інвалід Вялікай Айчыннай вайны, інжынер, прараб у розных будаўнічых арганізацыях. У часопісе “Север” у № 4-5 за 1977 г. была апублікавана яго дакументальная аповесць “У балотах Сінявіна” – пра спробу прарыву блакады Ленінграда ў верасні 1942 г.
САКАВІК
2 – 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Леанідавіча Крупы (1955 г., в. Мастаўляны Лідскага раёна), педагога, краязнаўца, музеязнаўца, дырэктара Бердаўскай сярэдняй школы. Аўтар кнігі “Пакінуць след на зямлі”.
17 – 90 гадоў з дня нараджэння Таццяны Іванаўны Сямёнавай (1935 г.). Працавала ў дашкольных установах города Ліды. Аўтар кніг “Осенний вальс” і “Позвала судьба в дорогу”.
25 – 55 гадоў з дня нара-джэння Парфірыя, епіскапа Лідскага і Смаргонскага (Алег Сцяпанавіч Прэднюк).
КРАСАВІК
13 – 60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Лысага (1965 г., г. Ліда), беларускага вучонага ў галіне кардыялогіі, кандыдата медыцынскіх навук.
ТРАВЕНЬ
1 – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Парфір’евіча Дронава (1930 г.), ветэран ракетных войск, палкоўнік ў адстаўцы, мае ўзнагароды. Аўтар кніг “Не ведая покоя”, “Любовь – мой плен и вдохновенье” і інш.
9 – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Аляксандравіча Бурдуна (1935 г., в. Збляны Лідскага раёна), беларускага матэматыка, кандыдата фізіка-матэматычных навук.
10 – 40 гадоў з дня нараджэння Аляксея Аляксандравіча Сымановіча (1985, г. Ліда), настаўніка рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Ліды. Магістр літаратуразнаўства. Настаўнік года 2014.
11 – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Аляксандравіча Праўдзіна (1955 г., г. Ліда). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар кніг “Візіцёр з поўначы”, “Эксгумацыя”, “Шлях да Галгофы” і іншых. Лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2021 г.)
ЧЭРВЕНЬ
1 – 65 гадоў з дня нараджэння Інесы Генадзьеўны Белуш (1960, Дзятлаўскі раён), старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў.
3 – 160 гадоў з дня нараджэння Марыі Канстанцінаўны Навіцкай (у дзявоцтве Снітко, 1865 – (?)). Заснавальніца Лідскай жаночай гімназіі.
8 – 80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Васільевіча Сліўкіна (1945 г., г.Ліда), кандыдата геаграфічных навук.
12 – 75 гадоў з дня нараджэння Франца Вісманта (1950 г., г. Ліда), беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.
24 – 95 гадоў з дня нараджэння Леаніда Хітруна (1930 г., в. Навіцкія-2 Лідскага раёна), дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча СССР (міністр СССР, член ЦК КПСС, народны дэпутат СССР).
ЛІПЕНЬ
23 – 65 гадоў з дня нараджэння Наталлі Пятроўны Баранавай (Галаватай) (1950 г., г. Ліда), доктара педагагічных навук, рэктара Дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
29 – 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Лабана (1945 г., в. Навапрудцы Лідскага раёна), дырэктара Лідскіх элек-трасетак, камандзіра аддзела беларускіх энергетыкаў па ліквідацыі наступстваў землятрусу ў Спітаку (Арменія). Ганаровы грамадзянін г. Ліды.
ЖНІВЕНЬ
6 – 310 гадоў з дня нараджэня Мацея Догеля (1715 г., в. Гембулы Лідскага павета – 1760 г.), гісторыка, правазнаўца, педагога.
16 – 105 гадоў з дня нараджэння Бяды Леаніда Ігнатавіча (1920 – 1976 гг.), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, заслужанага ваеннага лётчыка СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза (1944 г., 1945 г.). Удзельнік вызва-лення горада Ліды ў Вялікую Ай-чынную вайну. Яго імя носяць вуліцы горада Ліды і Менска. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.
ВЕРАСЕНЬ
2 – 75 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Якаўлевіча Дзвілянскага (1950 г., Ліда – 2010 г.), беларускага і яўрэй-скага музычнага педагога, кампазітара, кандыдата мастацствазнаўства.
12 – 125 гадоў з дня нараджэння Аслікоўскага Мікалая Сяргеевіча (1900 – 1971 гг.), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі (у т.л. горада Ліды) у Вялікую Айчынную Вайну. Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.
15 – 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзіміравіча Богуша (1930 г., Карэліцкі р-н), журналіста, краязнаўца, рэдактара лідскай газеты “Уперад” у 1963-1969 гг.
КАСТРЫЧНІК
5 – 70 гадоў з дня нараджэння Валянціна Лучко (1955 г., в. Карнілкі Лідскага раёна), беларускага біёлага, кандыдата біялагічных навук.
10 – 100 гадоў з дня нараджэння Балгарына Сяргея Іванавіча (1925 – 2002 гг.). Удзельнічаў у вызваленні горада Ліды ў час Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін горада Ліды. Каля вёскі Парачаны Лідскага раёна ўсталявана стэла ў гонар подзвігу, які ён здзейсніў.
10 – 85 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Тарасава (1940 г.), беларускага пісьменніка. У другой палове 60-х гадоў працаваў на шклозаводзе “Нёман” (г. Бярозаўка).
25 – 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іосіфавіча Ласмінскага (1950 г., г. Ліда), журналіста, краязнаўца, фотамастака, кіраваў народным фотаклубам “Гродна” і ДУ “Тэлерадыёвяшчальны канал “Гродна-плюс”.
26 – 55 гадоў з дня нараджэння Андрэя Аляксеевіча Асташова (1970, г. Ліда) – мастак, скульптар, член Беларускага саюза мастакоў, працуе ў камені і бронзе, займаецца малюнкам і графікай, аўтар мастацкіх плакатаў і буклетаў.
ЛІСТАПАД
23 – 120 гадоў з дня нараджэння Кажамякіна Аляксандра Уладзіміравіча (1905 – 1996 гг.). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вызваляў Лідчыну. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.
СНЕЖАНЬ
5 – 75 гадоў з дня нараджэння Таццяны Навуменкі (1945 г., г. Ліда), беларускага вучонага ў галіне экалагічнай эпідэміялоіі, кандыдата медыцынскіх навук.
17 – 95 гадоў з дня нараджэння Алесі Бурак (1930 – 2017 г. Ліда) настаўнічала ў школах г. Ліды. Аўтар зборніка вершаў “Прастора дабрыні”.
20 – 185 гадоў з дня нараджэння Казіміра Дамінікавіча Альхімовіча (в. Дэмбрава Лідскага пав. – 1916 г.), беларускага жывапісца, графіка, дэкаратара, аўтара жывапісных і пластычных работ для касцёлаў.
25 – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Багдзевіча (1940 г., г. Ліда), беларускага вучонага ў галіне біятэхналогіі сельскагаспадарчых жывёл, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.