Дзень абароны дзяцей – гэта светлое, сонечнае свята – свята шчаслівага дзяцінства. Не дарма яно адзначаецца ў першы дзень лета. У гэты дзень бібліятэкары гарадскіх і сельскіх бібліятэк Лідчыны запрасілі дзяцей усіх узростаў на святочныя забаўляльныя мерапрыемствы, бо летні перыяд працы бібліятэк з дзецьмі заўсёды пачынаецца з Міжнароднага дня абароны дзяцей.
1 чэрвеня філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” прыняў удзел у дзіцячым гарадскім свяце “Планета дзяцінства”. Бібліятэчны бульвар “Жыве на ўсёй планеце народ вясёлы – дзеці!” уключаў у сябе кніжную выставу “Лета з праграмнай кнігай”, віктарыну пад назвай “Адрас дзяцінства – лета”, конкурс загадак. Чытачы бібліятэкі прынялі ўдзел у літаратурнай фотаакцыі “Парай сябру кнігу” і весела правялі час.
Дзіцячае шчасце і ўсмешкі, цёплае сонечнае надвор’е і сапраўдныя сябры, напэўна, самае вялікае шчасце для нашых дзяцей. А калі шчаслівыя дзеці, то шчаслівыя і дарослыя. Дзіцячае шчасце наўпрост звязана з творчасцю. Філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” для сваіх чытачоў і гасцей з 1 “А” класа ДУА “СШ № 6 г. Ліда” арганізаваў бібліятэчную пляцоўку малявання “Вось што дзецям трэба – сонца, шчасце, сяброўства”. Калі дзіця чытае, малюе, спявае або танчыць, то становіцца фантазёрам свайго маленькага свету. У дзень абароны дзяцей бібліятэкары стварылі творчую пляцоўку, на якой з дапамогай алоўкаў ці фарбаў, ліста белай паперы дзеці стваралі “сваё дзіцячае шчасце”.
Тым жа днём у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” ладзілася экскурсія па бібліятэцы “Чытаем! Вучымся! Адпачываем!” для наведвальнікаў ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ліда”. Супрацоўнікі бібліятэкі гасцінна сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак, прапанавалі здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кніг. Дашкаляты з вялікай цікаўнасцю слухалі аповяд біб-ліятэкара. Яна пазнаёміла дзяцей з калекцыяй кніг, часопісаў, расказала аб правільным карыстанні кнігамі, як выбіраць кнігі, і як паводзіць сябе на абанеменце і ў чытальнай зале. Супрацоўнікі бібліятэкі паказалі дзецям мультфільм “Воўка ў трыдзявятым царстве” і правялі цікавую віктарыну па казках, на якой хлопчыкі і дзяў-чынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні.
У першы летні дзень і філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” запрасіў дзяцей на гульнёвую праграму “Залатое дзяцінства – лепшая пара”. Завіталі ў бібліятэку дзяўчынкі і хлопчыкі, якія наведваюць ДУА “Яслі-сад № 34 г. Ліда”. Дзеці адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, з цікавасцю ўдзельнічалі ў гульнях і эстафетах.
Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3” запрасіў дзяцей прышкольнага лагера ДУА “СШ № 13 г. Ліды” на свята “Дзяцінства імгненне цудоўнае”. Мерапрыемства пачалося з гутаркі аб гісторыі ўзнікнення свята, затым дзеці здейснілі займальнае падарожжа ў Краіну казак, дзе з задавальненнем удзельнічалі ў гульні “Літаратурны каламбур”. Весела і са смехам адказвалі на каверзныя пытанні, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку, збіралі пазлы. У завяршэнні мерапрыемства нагадалі чытачам, каб яны не забывалі летам біб-ліятэку, і тады канікулы будуць не сумнымі, а адпачынак пройдзе займальна, цікава і пазнавальна.

smart
Свята кнігі пад назвай “Лета кліча, дзеці, вас да чытання кніг у нас” прайшло ў філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка”, дзе бібліятэкар пазнаёміла юных удзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй узнікнення кнігі, расказала аб значнасці кнігі і чытання ў жыцці чалавека. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з навінкамі дзіцячай літаратуры, прынялі ўдзел у конкурсах і віктарынах.
У казачнае падарожжа “Лета, сонца, сто фантазій” разам з бібліятэкарам філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Гуды” дзеці адправіліся 2 чэрвеня. Падарожжа праходзіла ў за-гадкавым свеце казак. Дзеці прынялі ўдзел у розных гульнях і конкурсах: “Пярэкруты”, “Блытаніна”, “Пякучае сонца”, “Сонечны круг”, “Канікулы” і іншыя. А яшчэ ўсе разам адгадвалі “летнія загадкі”, адказвалі на пытанні “казачнай віктарыны” і малявалі лета. Цікава, захапляльна і вядома ж з карысцю дзеці правялі час у бібліятэцы, дзе на працягу ўсяго лета іх будуць чакаць займальныя мерапрыемствы.
Гульнявая забаўляльная праграма “Маленькія дзеці на вялікай планеце” сабрала 2 чэрвеня дзяцей у сценах філіяла “Інтэграваная бібліятэка вёскі Мінойты”. Бібліятэкар павіншавала ўдзельнікаў мерапрыемства са святам, расказала пра Канвенцыю правоў дзіцяці і запрасіла прыняць удзел у гульнявой праграме. Дзеці адказвалі на пытанні гумарыстычнай віктарыны, адгадвалі словы па апісанні, успаміналі песенькі з мультфільмаў, складалі са слоў прыказкі, успаміналі, у якой краіне і якой жывёле і за што пастаўлены помнікі. У канцы мерапрыемства дзеці з цікавасцю азнаёміліся з кніжнай выставай “Лета і кніга”.
Інфармацыйна-рэкламная гадзіна “Мы рады бачыць вас…” для вучняў 4-5 класаў прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Ліды” прайшла ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4”. Бібліятэкар у гульнявой і вершаванай форме распавяла дзецям аб абанеменце, чытальнай зале, аб правілах запісу і паводзін у бібліятэцы. Школьнікі з вялікай цікавасцю слухалі аповяд аб тым, як правільна абыходзіцца з кнігамі, для чаго яны патрэбныя і як ствараліся. Больш за ўсё дзецям спадабалася віктарына “Па старонках любімых казак”. Дзеці з задавальненнем пагрузіліся ў атмасферу мерапрыемства, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, распавядалі свае вясёлыя і дзіўныя гісторыі з жыцця.
У філіяле “Тарноўская сельская бібліятэка” для дзяцей была арганізавана выставанастрой “Дзеці зробяць наш свет лепшым”. Бібліятэкар расказала гасцям пра гісторыю свята, Арганізацыю Аб’яднаных нацый, Дэкларацыю правоў дзіцяці і Канвенцыю аб правах дзіцяці.
Дзень абароны дзяцей – гэта не толькі вясёлае свята для саміх дзяцей, гэта і напамін пра неабходнасць абараняць правы дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.
Гэта только частка мерапрыемстваў, якія прайшлі ў публічных бібліятэках г. Ліды і Лідскага раёна. Усё лета бібліятэкі будуць арганізовываць цікавыя, пазнавальныя, забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, каб адпачынак стаў запамінальным і карысным.
Запрашаем усіх у госці да кнігі!
Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу
ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”
Кацярына Сандакова.