Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У школах Лідскага раёна і ўсёй Беларусі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя канцу навучальнага года

У школах Лідскага раёна і ўсёй Беларусі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя канцу навучальнага года

9 чэрвеня 2021, 23:33 Грамадства 9
У школах Лідскага раёна і ўсёй Беларусі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя канцу навучальнага года

29 траўня, у школах Лідчыны празвінеў апошні званок.

Па інфармацыі кіравання адукацыі райвыканкама, сёлета ў рэгіёне 11-ты клас заканчваюць 777 вучняў, 9-ты – 1186 хлопцаў і дзяўчат.

Удзел ва ўрачыстых лінейках, прымеркаваных да канца навучальнага года, прынялі чальцы Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта, прадстаўнікі Лідскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

Намеснік старшыні аблвыканкама Віталь Нявера наведаў гімназію № 1 горада Ліды, а намеснік кіраўніка вобласці Віктар Пранюк – сярэднюю школу № 1 горада Ліды. Прадстаўнікі мясцовай улады звярнуліся да выпускнікоў з прачулымі словамі, пажадаўшы ім добрых адзнак на іспытах і лёгкай уступнай кампаніі.

 

***

 

У сярэдняй школе №9 горада Ліды (найбліжэйшай да Лідскага аэрадрома) апошні ў гэтым навучальным годзе званок празвінеў для 752 школьнікаў – менавіта гэтулькі вучняў налічвае на дадзены момант установа агульнай сярэдняй адукацыі. Для 29 адзінаццацікласнікаў урачыстая лінейка падвяла рысу і паставіла кропку ў шматгадовым навучаль-ным марафоне. Прыемна адзначыць, што шасцёра выпускнікоў “дзявятай” прэтэндуюць на атэстат адмысловага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём.

Дзявяты клас сёлета заканчвае 76 навучэнцаў. Частка з іх працягне навучанне ў іншых установах адукацыі, аднак большасць застанецца ў сценах СШ №9. Адзначым, што дзесяцікласнікі СШ № 9 будуць паглыблена вывучаць ангельскую і рускую мовы, а таксама матэматыку – прадметы, па якіх арганізаваны профільныя класы.

– 2020/2021 навучальны год стаў паспяховым для нашай школы, – адзначыла ў сваім выступе дырэктар СШ №9 Наталля Грышко. – Сярэдні бал па выніках года склаў 7,83. На “выдатна” скончылі год 63 вучні школы. Пацешылі дзеці і поспехамі ў алімпіядным руху. Заваяваны 41 дыплом – 36 у раёне, 4 у вобласці і 1 у рэспубліцы. Прызёр заключнага этапу рэспубліканскіх прадметных алімпіяд Ягор Сушкоў увайшоў у шасцёрку адораных навучэнцаў Лідчыны і стаў стыпендыятам Гарадзенскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.

Малодшая група ўзорнага ансамбля “Вясёлая карусель” (кіраўнік харэограф Вольга Багатка стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Дабрыдзень, свет!”. У школьнай скарбонцы “дзявятай” шматлікія перамогі ў творчых конкурсах, спартовых мерапрыемствах: усяго заваявана 96 дыпломаў рознага ўзроўню.

Наперадзе ў адзінаццацікласнікаў пара выпускных іспытаў, цэнтралізаванае тэставанне і ўступная кампанія. Ну, а сёння, на лінейцы, прысвечанай канцу навучальнага года, менавіта яны былі ў цэнтры ўвагі. З гонарам глядзелі на выпускнікоў іх класны кіраўнік Таццяна Бардачова, настаўнікі-прадметнікі, бацькі, вучні малодшых класаў. Задорныя вершы прачыталі для іх тыя, каму выпадзе скончыць школу ў 2031 годзе – цяперашнія першакласнікі. Здаецца, літаральна ўчора яны ўпершыню пераступілі парог школы, аднак за плячамі ўжо год вучобы, які заклаў пачатковую базу ведаў. Увосень дзеці пойдуць у другі клас, а ім на змену прыйдуць вучыцца чытаць і лічыць новыя вучні – цяперашнія дашкаляты.

Лілея Лапшына,

lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас