Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ПАПАЎНЕННЕ Ў ЛІКУ ГАНАРОВЫХ СЯБРОЎ

ПАПАЎНЕННЕ Ў ЛІКУ ГАНАРОВЫХ СЯБРОЎ

8 чэрвеня 2021, 21:10 ТБМ 22
ПАПАЎНЕННЕ Ў ЛІКУ ГАНАРОВЫХ СЯБРОЎ

27 траўня, калі “мінае ў вечнасць назаўсёды” чарговая вясна, адзначаем дзень нараджэння Уладзіміра Жылкі.

На гэты раз наведаліся ў гарадзейскую зону адпачынку “Ціхая затока”, дзе на беразе Ушы стараннямі грамадскасці і пры падтрымцы кіраўніцтва Гарадзейскага цукровага камбіната запачаткавана дуброва “100 дубоў для Жылкі” ды  ўстаноўлены памятны камень. Госцяй сустрэчы была ўнучатая пляменніца паэта Маргарыта Рулёва (у дзявоцтве Раманейка). Да апошніх дзён жыцця Наталлі Лазаравай,  дачкі паэта,  спадарыня Маргарыта трымала з ёю сувязь, мела прыязнае ліставанне, захавала некалькі фотаздымкаў з яе архіва. А падчас сустрэчы распавядала сямейныя гісторыі роду Раманейкаў, давала ўдакладненні пра радавод паэта, цёпла згадвала   бабулю, марыла сабраць калі-небудзь разам усіх нашчадкаў Жылкі, якія жывуць шмат дзе па свеце,  ды дзякавала грамадскасці за гэтую памятную мясціну.

І як жа без вершаў! Адзін чытаў санет “Меч”. Другі – трыялет “Як усё ў жыцці…” Трэці згадваў радкі “Тэстамента”. У кожнага быў свой, на густ і разуменне. А вось у чым мелася  адзінадушша, дык гэта ў прапанове залічыць  Маргарыту Рулёву ў спіс Ганаровых сяброў  раённай арганізацыі ТБМ.

Наталля Плакса,

Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2215
Вырай «Вурая»
Грамадства

Вырай «Вурая»

9 лістапада 2018, 09:2215
Далучайцеся да нас