Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Дзiтве адбыўся абласны фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”

У Дзiтве адбыўся абласны фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”

1 чэрвеня 2021, 23:43 Культура 11
У Дзiтве адбыўся абласны фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”

22 траўня, на базе філіяла “Дзiтвянскi дом культуры” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбылося фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”. Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гарадзенскай вобласці з’ехаліся каб прадэманстраваць найлепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў з захаваннем адметнага мясцовага выканальніцкага стылю.

Арганізатарамi свята выступілі галоўнае ўпраўленне культуры Гарадзенскага аблвыканкама, ДУК “Гарадзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, аддзел культуры Лідскага райвыканкама, ДУ “Лідскi раённы цэнтр культуры народнай творчасці”. Гэты праект накіраваны на адраджэнне і захаванне народнага танцу, традыцыямі якога славіцца Гарадзеншчына.

Як адзначыла начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама Наталля Леўшунова, гэты фестываль аб’ядноўвае людзей з усіх раёнаў нашай вобласці.

– Наша Гарадзеншчына багатая на культуру. Народныя танцы не выключэнне. Танец складаўся на працягу доўгага часу, і, канешне, значны ўплыў на яго фарміраванне аказалі самі людзі, іх самабытная культура. І сёння мы паказваем, што даўнейшыя танцы прыгожыя, дынамічныя, вясёлыя, завадныя, – адзначыла Наталля Леўшунова.

 

Пасля ўрачыстага адкрыцця – пачаўся конкурс беларускіх народных побытавых парных танцаў. Конкурс праходзіў у чатырох узроставых катэгорыях: ад 7 да 10 год, ад 11 да 17 год, ад 18 да 50 год, i ад 51 года і больш.

“Мальвіну”, “Лявоніху”, “Кракавяк”, “Лысага” выдатна танцавалі ўсе – ад малога да вялікага. Што цікава, самаму старэйшаму выканаўцу кадрыляў аказалася 70 гадоў, а самаму маладзейшаму – усяго 7.

Адна з удзельніц, культуролаг i мама ў дэкрэце Таццяна Язерская сказала, што падобныя мерапрыем-ствы стараецца наведваць, паколькі дзякуючы ім можна даведацца пра беларускую культуру.

– Танцамі займаюся ўжо шмат гадоў. Народныя танцы дапамагаюць добра даведацца пра беларускую традыцыйную культуру, пагрузіцца ў тыя далёкія часы. Акрамя танцаў цікаўлюся гісторыяй Беларусі. Сёння мы ўбачылі яскравыя прыклады таго, якое прыгожае выкананне можа мець беларускі народны танец. Ён жыве і мае сваё прадаўжэнне. Выканаўцы самых разных узростаў гэта нам даказалі, – сказала Таццяна Язерская.

Пасля конкурсу праходзiла дэфiле ў традыцыйных строях “Мода з куфра”, на якім удзельнікі з розных рэгіёнаў Гарадзеншчыны маглі паказаць, як апраналіся нашы продкi.

Напрыканцы фестывалю-свята адбыўся майстар-клас па побытавых танцах ад Сяргея Выскаваркi i флэшмоб “Танцуем разам”. Мясцовыя танцоры, сярод якіх было шмат пераможцаў, ізноў кінуліся ў скокі.

 Танцавальныя пары з самых розных куткоў вобласці прадэманстравалі не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і дасканалыя веды аўтэнтычнага танцавальнага фальклору. Многія народныя побытавыя танцы даўно забыты. Але такія вось мерапрыемствы даюць новы віток для іх жыцця.

Максім Кісялеўскі.

lidanews.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3420
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1420
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0320
Далучайцеся да нас