Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У нябесную Беларусь пайшоў Вітольд Ашурак

У нябесную Беларусь пайшоў Вітольд Ашурак

27 мая 2021, 09:29 Грамадства, ТБМ 22
У нябесную Беларусь пайшоў Вітольд Ашурак

ПАМЯЦІ ВІТОЛЬДА АШУРКА

 

Нам толькі мроіцца праменнае світанне,

Пад крэпам цемры травень, сцяўшыся, маўчыць,

А ты адмовіўся сыходзіць на адхланне,

Паходняй сэрца асвяціўшы далячынь.

 

Душа і ў выраі не знойдзе супакою,

Не будзе ў госпада дзеля сябе прасіць,

Пакуль над роднаю, распятаю зямлёю,

Спажыву сочачы, крумкач скрозь ноч ляціць.

 

Пагрозна грагае хіжак у змроку згубным,

Аднак не ведае падступны людажэр,

Што нават стратай не застрашыць волялюбных,

Бо гонар з годнасцю для іх найдаражэй.

 

Ты стаў навекі ў шыхт з няскоранымі поплеч,

Каб не ўзнялі мы ўгору рукі ў барацьбе,

І доўгім рэхам у адказ на горды покліч

Гукнеш з нябёсаў неўміручае:

                                                   – ЖЫВЕ!!!

Зміцер Захарэвіч.

Сябар Бярозаўскай гарадской і Лідскай раённай арганізацый ТБМ імя Ф. Скарыны  Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калоніі на 51-м годзе жыцця.

Апошнія тыдні ад яго не было лістоў. Раней ён пісаў, што спадзяецца выйсці на свабоду яшчэ сёлета.

Паводле “Нашай Нівы”, прычына смерці – спыненне сэрца.

На смерць сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка была прынята адпаведная заява партыі. Адгукнуўся і рух “За свабоду”, абласным каардынатарам якога таксама быў Вітольд.

Вітольд Ашурак акрамя ўсяго іншага вёў актыўную дзейнасць на ніве Беларушчыны ў шэргах Таварыства беларускай мовы. Ён прымаў удзел ва ўсіх Агульнанацыянальных дыктоўках на Лідчыне. Асаблівы ўклад Вітольда ў рэстаўрацыю, а фактычна ў стварэнне мемарыялу паўстанцам 1863 года ў Шчытніках Лідскага раёна і ў шмат іншае.

Вітольд Ашурак быў пранізаны Беларушчынай накскрозь ва ўсіх яе праяўленнях: ад сімволікі да мовы, ад гісторыі да сучаснасці. Ён не быў гатовы да кампрамісаў у гэтых пытаннях, не мог прыгнуцца і перачакаць. Ён рабіў для Беларусі, што лічыў патрэбным, сёння і цяпер, без сумнення і аглядкі. З тым і пайшоў. Такім і застанецца ў памяці сяброў, паплечнікаў і ўсёй Беларусі. Беларускае неба яго душы!

Станіслаў Суднік, намеснік старшыні ТБМ.

 

Вітольд Ашурак пахаваны 26 траўня на гарадскіх могілках г. Бярозаўкі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас