Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новая сустрэча з “Жывым словам”

Новая сустрэча з “Жывым словам”

26 мая 2021, 21:55 Культура 13
Новая сустрэча з “Жывым словам”

На адной са значных кніжных імпрэз гэтага года выступаў Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”. Рэжысёрам тэатра з’яўляецца Алесь Мойскі, які адзначыў 10 траўня свой дзень народзінаў.

“Жывое слова” – унікальная з’ява ў сучаснай студэнцкай творчасці і аматарскім тэатры. Гэта адзіны студэнцкі тэатр, які жыве выключна беларускай мовай. Спецыфіка тэатра – у працы з літаратурнымі тэкстамі, у развіцці ўменняў данесці мастацкае слова гледачам і слухачам. Выпускнікі тэатра сёння працуюць на радыё і тэлебачанні, у кіно і прафесійным тэатры, іх імёны вядомыя ў Беларусі і за мяжой.

Паэт, журналіст і мастацкі кіраўнік тэатра Алесь Мойскі нарадзіўся 10 траўня 1988 года ў Менску, вучыўся ў сярэдніх школах № 31 і № 178, скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М.Танка. Свой першы верш ён напісаў у 2004 годзе ў 16 гадоў. Падборкі вершаў і апавяданняў маладога аўтара друкаваліся ў часопісах  “Маладосць”, “Бярозка”, а апавяданні змяшчаліся ў “ЛіМе”. Алесь Мойскі быў удзельнікам Рэспубліканскіх творчых конкурсаў “Брама мар” і конкурсу “Дэбют” па тэме “Дзіцячых сэрцаў уладар”, у межах магістарскай працы ён даследаваў паэзію Максіма Танка.

Тэатр “Жывое слова” быў створаны ў лістападзе 1966 года артыстам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, выкладчыкам педагагічнага інстытута і акадэміі мастацтваў Андрэем Калядой. У 1977 годзе калектыў атрымаў званне народнага. Тэатр аб’ядноўвае студэнтаў з розных навучальных устаноў Менска. З 2012 года тэатрам кіруюць Алесь Мойскі і Алеся Сівохіна. На працягу навучальнага года ў тэатры працуе клуб творчых дыялогаў, і ўдзельнікі калектыву ладзяць сустрэчы з вядомымі дзеячамі культуры і цікавымі асобамі.

Так, адбываліся знаёмствы з даследчыкам творчасці М. Танка і У. Караткевіча літаратуразнаўцам Анатолем Вераб’ём, дачкой Сяргея Грахоўскага – Таццянай, Навумам Гальпяровічам, Алесем Камоцкім і іншымі асобамі.

У рэпертуары тэатра  спяктаклі – “Вецер”, створаны па п’есе “Маці ўрагану” У. Караткевіча, пастаноўка па рамане “451 градус па Фарынгейце” Р. Брэдберы. Важнай з’явай было ажыццяўленне спяктакля “Дудар”. У ім перапляліся творы васьмі розных аўтараў, пачынаючы з С. Палуяна і В. Ластоўскага і заканчваючы Ф. Кафкам і Х.-Л. Борхесам.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0323
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4020
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1417
Далучайцеся да нас