Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускай бібліятэцы ў Лондане – 50 гадоў

Беларускай бібліятэцы ў Лондане – 50 гадоў

26 мая 2021, 22:29 У свеце 35
Беларускай бібліятэцы ў Лондане – 50 гадоў

Гэта ўнікальны архіў, між іншым, беларускай літаратуры і перыёдыкі беларускай дыяспары цэлага свету.

15 траўня споўнілася 50 гадоў ад афіцыйнага адкрыцця ўнікальнага месца – Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. Гэта культурніцкі асяродак, які выконвае шмат іншых функцый. Вядзе выдавецкую дзейнасць, ладзіць навуковыя і культурніцкія сустрэчы. Яшчэ ў 1979 г. бібліятэка атрымала статус “незалежнай навукова-харытатыўнай установы”. Аснову бібліятэкі склалі прыватныя зборы беларускіх уніяцкіх святароў Часлава Сіповіча і Льва Гарошкі, якія пераехалі ў Вялікабрытанію пасля Другой сусветнай вайны і апекаваліся духоўнымі патрэбамі беларусаў у Вялікабрытаніі. Бібліятэка таксама з’яўляецца велізарнай заслугай айца Аляксандра Надсана, які памёр у 2015 годзе, расказвае член Бібліятэчнай рады Яраслаў Крывой.

– Гэта яны ўнеслі найболь-шы ўнёсак у развіццё бібліятэкі. Акрамя таго, шэраг навукоўцаў беларускага і замежнага паходжання, напрыклад, брытанскага, таксама бралі актыўны ўдзел у развіцці бібліятэкі. Але тых людзей, якія памятаюць заснаванне бібліятэкі, засталося не так шмат. Беларуская бібліятэка і музей Скарыны з’яўляюцца ўнікальнай установай, якая захоўвае самую багатую калекцыю кніг, архіваў і перыядычных выданняў пра Беларусь, выдадзеных за яе межамі. У Бібліятэцы ёсць каля 40 тыс. тамоў кніг і камплектаў газет і часопісаў. Сярод іх фрагмент першай кнігі “Царствы” Ф. Скарыны, Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., рэдкія беларускія выданні, надрука-ваныя ў Куцейне, Вільні і Супраслі, першадрукі зборнікаў М. Багдановіча, К. Буйло, М. Гарэцкага, Я. Купалы, М. Танка, Ядвігіна Ш. і іншых беларускіх пісьменнікаў, першавыданні прац гісторыкаў А. Гваньіні, А. Каяловіча і інш., творы эмігранцкіх аўтараў. У калекцыі рукапісаў аўтографы Я. Коласа, Я. Купалы (паэма “Курган”), 24 старабеларускамоўныя дакументы 1499-1682 гг. …

polskieradio.pl.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0719
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4015
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Далучайцеся да нас