Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Аднаўленне касцёла ў Будславе – справа ўсёй Беларусі і ўсіх беларусаў

Аднаўленне касцёла ў Будславе – справа ўсёй Беларусі і ўсіх беларусаў

26 мая 2021, 22:34 Грамадства 12
Аднаўленне касцёла ў Будславе – справа ўсёй Беларусі і ўсіх беларусаў

На аднаўленне пацярпелага ад пажару касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (Мядзельскі раён Менскай вобласці) сабрана 330.033 рублі, сведчаць зве-сткі на парафіяльным сайце. Акрамя гэтага, у межах кампаніі па зборы сродкаў на аднаўленне нацыянальнага санктуарыя, запушчанай беларускай супольнасцю ў Польшчы на інтэрнэт-платформе zrzutka.pl, сабрана 4.611 злотых (1.236 даляраў). Ініцыятары паставілі мэту сабраць 30 тыс. злотых (прыблізна 8 тыс. долараў). Кампанія завяршаецца праз тыдзень. Тэлеграм-канал “Адновім Будслаў разам!”, створаны для каардынацыі валанцёраў, якія жадаюць дапамагчы ў ліквідацыі наступстваў здарэння, паведамляе, што 12 траўня быў атрыманы дазвол на разбор рэшткаў даху. Да наступнага дня ўнутры касцёла разабралі абгарэлыя часткі, прыбралі вуглі, для прасушкі паднялі на падстаўкі алтары і драўляныя лаўкі, прынялі меры для прасушкі аргана. 14 траўня ў касцёле ўсталявалі кантролеры вільгаці, 15 траўня – ачысцілі дах ад буйнога смецця, ачысцілі тэрыторыю побач з касцёлам ад попелу, вуглёў і тэхнічнага смецця, выставілі дадатковыя агароджы.

Як паведамлялася, 11 траўня ў будслаўскім касцёле здарыўся пажар, з-за якога абрынуўся дах. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Святыя Дары і іншую маёмасць паспелі вынесці. 12 траўня паводле вынікаў экстраннай нарады пры курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі была створана спецыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі і аднаўленні будслаўскага касцёла. Камісію ў складзе васьмі асоб узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі. У той жа дзень касцёл наведаў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Ён паабяцаў “сваю дапамогу і падтрымку ў справе аднаўлення пашкоджанай пажарам базілікі і адраджэння духоўнага жыцця ў беларускім нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай”.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 траўня пасля наведвання фермерскага экарынка ў гандлёвым комплексе “Валяр’янава” (Менскі раён) даручыў дапамагчы ў аднаўленні будслаўскага касцёла. “Не трэба тут спяшацца, нават спецыялісты кажуць, – заявіў ён. – Дапамагчы трэба: разабраць там, гэтыя работы… Але спецыялісты хай вызначацца, абследуюць, што трэба зрабіць…

… Я не думаю, што там шалёныя аб’ёмы работ будуць. Дах адновім, унутры прывядзём у парадак. Таму ты мусіш назіраць, і калі спецыялісты зробяць выснову, што і як, потым паведаміш, і падумаем, як зрабіць”, – звярнуўся А. Лукашэнка да старшыні Менаблвыканкама Аляксандра Турчына.

belapan.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5416
Далучайцеся да нас