Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міжнародны конкурс названы ў гонар хормайстра, лекара і святара ў адной асобе

Міжнародны конкурс названы ў гонар хормайстра, лекара і святара ў адной асобе

25 мая 2021, 22:46 Культура 17
Міжнародны конкурс названы ў гонар хормайстра, лекара і святара ў адной асобе

14-16 траўня на Беларусі ў дыстанцыйным фармаце праводзіўся I Міжнародны харавы конкурс імя В.У. Роўды, прымеркаваны да 100-годдзя гэтага выбітнага дзеяча беларускага харавога мастацтва. Конкурс накіраваны на папулярызацыю харавога мастацтва і ўдасканаленне выканаўчага майстэрства харавых калектываў з розных краін.

Удзел у конкурсе стаў магчымасцю выканаць харавое сачыненне беларускага кампазітара, беларускія народныя песні ці творы замежных кампазітараў, атрымаць адзнаку і рэкамендацыю ад журы – вядомых майстроў харавога мастацтва.

У лістападзе 2021 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння  народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Віктара Уладзіміравіча Роўды.

Віктар Роўда служыў харавой справе і бачыў у гэтым сэнс свайго жыцця. Віктар Уладзіміравіч атрымаў музычную адукацыю ў Літоўскай кансерваторыі, а таксама скончыў духоўную семінарыю і медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта па спецыяльнасці “хірург”. Маэстра не аднойчы прызнаваўся, што ён лекар, святар і артыст у адной асобе. Пазней Віктар Роўда скончыў аспірантуру пры Маскоўскай кансерваторыі і вучыўся ў выдатнага харавога дырыжора Аляксандра Васільевіча Свешнікава.

Усю творчую энергію, веды, вопыт Віктар Уладзіміравіч Роўда  накіроўваў на тое, каб хоры сталі высокапрафесійнымі калектывамі, атрымалі папулярнасць у Беларусі і за межамі. Хормайстару былі ўласцівыя ўдумлівае стаўленне да музычных твораў, імкненне да высокай якасці шматгалосся, глыбокая інтэрпрэтацыя музычных твораў. Таксама Віктар Роўда з’яўляўся выдатным інтэрпрэтатарам літургічнай музыкі.

З 1975 года прафесар Роўда быў мастацкім кіраўніком канцэртнага хору Беларускай акадэміі музыкі. За гэты час ім было падрыхтавана больш за 800 хормайстраў. Віктар Роўда шчодра дзяліўся сваімі ведамі з вучнямі. Сёння сотні яго вучняў кіруюць царкоўнымі і прафесійнымі харавымі калектывамі, спяваюць і выкладаюць музыку і спевы дзецям.

Віктар Уладзіміравіч казаў, што каханне і агонь па сваёй сутнасці сінонімы – так было ў яго жыцці. Ён горача любіў дырыжыраванне, сваю працу, студэнтаў, родную Смаргонь, жонку.

Прафесар Роўда сустракаўся з Свяцейшым Патрыярхам Алексіем II, з Папам Рымскім Янам Паўлам II, з англійскай каралевай Елізаветай II.

Віктар Роўда адышоў у вечнасць 18 лістапада 2007 года, маэстра пахаваны на Усходніх могілках у Менску. На яго надмагіллі напісана: “Спявайце Богу майму, спявайце!”

Эла Дзвінская.

 

На фота аўтара:

  1. Віктар Роўда;
  2. Харавы калектыў “Імправізацыя”, удзельнік I Міжнароднага харавога конкурсу.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў
Грамадства

Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў

5 снежня 2018, 08:4315
Вырай «Вурая»
Грамадства

Вырай «Вурая»

9 лістапада 2018, 09:2215
Далучайцеся да нас