Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыі “Новага замка” і “Ятранкі” на Дзятлаўшчыне

Прэзентацыі “Новага замка” і “Ятранкі” на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:05 Культура, Навіны, ТБМ 70
Прэзентацыі “Новага замка” і “Ятранкі” на Дзятлаўшчыне

Два літаратурныя альманахі прэзентавалі сябры Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў на Дзятлаўшчыне.

Прэзентацыі альманахаў “Новы замак” і “Ятранка” адбыліся ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы і Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Прэзентаваць альманахі прыехалі кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў з Гародні Янка Трацяк, пісьменнікі Уладзімір Хільмановіч, Мечыслаў Курыловіч ды Сяргей Чыгрын са Слоніма. Да іх далучыліся ў Дзятлаве аўтары альманаха “Ятранка” Алена Абрамчык, Міхаіл Лук’янчык, Вера Хрышчановіч, Дзмітрый Кузьма і Валерый Петрыкевіч.

Дарэчы, арганізатарам гэтых сустрэч быў дзятлаўскі грамадскі актывіст, краязнавец і проста цудоўны чалавек Валерый Петрыкевіч. Падчас сустрэч гучалі вершы, гумар, розныя прапановы і пажаданні, а таксама песні. Радавалі сваім выступленнем дзятлаўскія прыгажуні з ансамбля народнай песні “Ятранка” і бард з Ліды Сяргей Чарняк. Спадар Чарняк спяваў песні на словы дзятлаўскіх літаратараў, а таксама выконваў своеасаблівы гімн вёскі Зачэпічы, дзе штогод адбываецца Гарадзенскае абласное свята паэзіі.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя,

Дзятлаўскі раён.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0617
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас