Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новыя тэхналогіі дапамагаюць у папулярызацыі культурных каштоўнасцей

Новыя тэхналогіі дапамагаюць у папулярызацыі культурных каштоўнасцей

18 мая 2021, 23:35 Культура 29
Новыя тэхналогіі дапамагаюць у  папулярызацыі культурных каштоўнасцей

У Нацыянальнай бібліятэцы 4 траўня адбылася  IХ навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” па тэме  “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”, арганізаваная Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валеры Грамада і Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.

 – Сёння ў розных відах мастацтва адбываюцца ў віртуальным фармаце семінары, канцэрты, творчыя сустрэчы, выставы, і наша канферэнцыя як раз паклікана аб’яднаць напрацоўкі ў розных сферах культуры ў плане развіцця інфармацыйных тэхналогій, – адзначыў Раман Сцяпанавіч Матульскі.

За апошнія 10 гадоў канферэнцыя “Электронная культура” стала найважнейшай пляцоўкай для абмену вопытам і пошуку перспектыўных напрамкаў развіцця інфармацыйных тэхналогій у сферы культуры. Штогод  навукоўцы, работнікі культуры і адукацыі, распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння і многія зацікаўленыя асобы абмяркоўваюць пытанні інфармацыйна-тэхналагічнага развіцця грамадства.

На мерапрыемстве ўдзялялася  ўвага віртуальным праектам, якія ажыццяўляюцца ў розных установах культуры і асаб-ліва запатрабаваны ў перыяд пандэміі;  найлепшым практыкам у галіне захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны ў віртуальнай прасторы; перспектывам інфарматызацыі бібліятэк, музеяў, архіваў, мастацкіх школ;  інавацыйным тэхналогіям у сферы культуры: “хмарным”, мабільным, 3D-тэхналогіям, фарміраванні электроннага кантэнту і распрацоўцы віртуальных паслуг у сферы культуры.

Але канферэнцыя “Электронная культура” – гэта не толькі гаворка пра віртуальныя экскурсіі ў музеях у час пандэміі, спяктаклі і канцэрты – у Інтэрнэце, адлічбаваныя дакументы – у бібліятэках, каштоўныя кніжныя помнікі – у электронным доступе. Гэта яшчэ абмен вопытам зацікаўленых і апантаных музейшчыкаў і бібліятэкараў з розных рэгіёнаў, якія любяць сваю справу, папулярызуюць выбітных асобаў і пісьменнікаў свайго краю (І. Мележа, І. Навуменку і іншых).

Змястоўнымі і натхняльнымі былі выступы на канферэнцыі Марыны Сяргееўны Рафеевай з Гомельскай абласной навуковай бібліятэкі, Славіны Гаўрылавай з Полацкага Музея беларускага кнігадрукавання і іншых.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша распавёў пра Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк паведаміў пра стварэнне інтэрнет-партала “Партызаны Беларусі”.

Малады спецыяліст  Юрась Гяцэвіч, загадчык  лабараторыі Аб’яднанага інстытута Інфарматыкі НАН Беларусі  падзяліўся досведам, як яго лабараторыя распрацоўвала  аўдыёгіды для выставы “Беларусь і Біблія” і іншае праграмнае забеспячэнне для захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. А. А. Суша і А. К. Дземянюк.
  2. Прэзентацыя Ю. Гяцэвіча.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас